Цвёрды сцёк (рэк), маса завіслых, донных (валакуцца па дне патоку ці перакочваюцца) і раствораных у вадзе рэчываў, якія пераносяцца ракой праз папярочнае сячэнне за пэўны перыяд часу. Колькасць наносаў сведчыць аб інтэнсіўнасці эразійных працэсаў, ступені механічнай забруджанасці вады і характарызуецца каламутнасцю вады - утрыманнем цвёрдага рэчыва ў адзінцы аб'ёму вады (у г/м3 або мг/л). Амаль усе рэкі Беларусі маюць малую каламутнасць - каля 25 г/м3.