Цяжкая прамысловасць, сукупнасць галін прамысловасці, якія выпускаюць пераважна сродкі вытворчасці. Уключае важнейшыя галіны апрацоўчай прамысловасці (чорная і каляровая металургія, разнастайнае машынабудаванне, хімічная прамысловасць і інш.), а таксама горназдабыўную прамысловасць. Прадукцыя цяжкай прамысловасці выкарыстоўваецца не толькі ў вытворчых мэтах, а і для задавальнення бытавых патрэб насельніцтва (напрыклад, легкавыя аўтамабілі, асобныя тавары культурна-бытавога прызначэння і інш.).