Чырвоныя глебы (пераменнавільготных трапічных лясоў і высакатраўных саваннаў), глебы, якія ўтвараюцца ў выніку эвалюцыі фералітных глеб вільготных трапічных лясоў пасля поўнага або частковага звядзення іх чалавекам. Характэрны магутны профіль пераважна чырванаватай афарбоўкі; утрыманне гумусу ў верхніх гарызонтах 2-4%, часам да 8%; рэакцыя кіслая. Выкарыстоўваюцца ў земляробстве. Пашыраны ў тропіках Паўднёвай Амерыкі, Афрыкі, Азіі і Аўстраліі.

Паведаміць пра недакладнасьць