Узроставая структура насельніцтва, суадносіны колькасці розных узроставых груп насельніцтва. Залежыць ад узроўню нараджальнасці і смяротнасці, працягласці жыцця людзей. Вылучаюць 3 узроставыя групы: дзеці і падлеткі (да 14 гадоў), працаздольны (15-59 гадоў) і пенсіённы (60 гадоў і старэй) узрост. Узроставая структура насельніцтва можа быць прагрэсіўнага (з большай доляй дзяцей у агульнай колькасці насельніцтва), стацыянарнага (амаль аднолькавая доля дзіцячых і старэючых узроставых груп), рэгрэсіўнага (параўнальна вялікая доля пажылых і старых людзей) тыпаў. У свеце (1985 г.) насельніцтва ва ўзросце да 15 гадоў складала 33%, 15-64 гады - 61%, 65 гадоў і старэй - 6%, у Беларусі (2001 г.) - 17,4%, 68,2%, 13,5%.

Паведаміць пра недакладнасьць