Унутрымацерыковыя моры, моры, што глыбока ўдаюцца ў сушу ў межах аднаго мацерыка (напрыклад, Азоўскае, Белае, Балтыйскае). Утвараюцца ў выніку апускання сушы і яе затаплення водамі акіяна.