Уючны транспарт, транспарт для перавозкі грузаў ва ўюках, якія мацуюцца на спінах уючных жывёл (вярблюдаў, мулаў, коней, якаў, паўночных аленяў і інш.). Прымяняецца ў гарах, пустынях, лясіста-балоцістай і таежнай мясцовасцях, дзе з-за бездарожжа або стану надвор'я немагчыма карыстацца іншымі відамі транспарту. У гістарычным мінулым быў распаўсюджаны вельмі шырока.