Чэкісцка-вайсковая антыпартызанская апэрацыя ў Берасьцейскай і Пінскай абласьцяхз 15.01 па 20.02.1945. Пад час правядзеньня апэрацыі прачэсваліся лясы, абшукваліся гаспадаркі, правяраліся дакумэнты. У выніку праведзенай «зачысткі» савецкімі войскамі было зьнішчана 33 партызанскія аддзелы і групы, забіта 98 чалавек і арыштавана 3808. Пра ахвяры з боку Чырвонай Арміі й войскаў НКВД не паведамлялася.
Літ.: 1. Гуленко В. Бандеровцы воевали в Беларуси 11 лет // Свободные новости. № 5, сакавік 1992.