адпачывальнік, адпачыншчык, адпачыннік, адпачнік -а, адпачыванец -нца, м. Той, хто адпачывае; дачнік.
Пачаўся заезд адпачывальнікаў у санаторый з розных раёнаў вобласці. (Беларускае радыё. 07.10.1995) Пакуль што адпачыншчыкі, ці, як іх тут завуць, - хворыя, не запаўняюць і палавіны яе [будыніны] (Р.Сабаленка) Увечары 26-га даведаліся выпадкова, што адпачыннікі з «Правды» ўтварылі свой камітэт па эвакуацыі. (ЛіМ. 11.09.1992) Усе турботы адпачніка зводзіліся да аднаго - яды, гульняў, знаёмстваў. (В.Санько) Дождж яму, адпачыванцу, якраз і не патрэбен... (М.Гіль)

Паведаміць пра недакладнасьць