ель, елі; мн. ч., род. еляў, ж. — ель.
яліна (яліна, Ар.; Ст.), ж. — одна ель. Ксл.; Шсл.; Нсл.
Якая яліна высокая! Прусаўка Аз. (Ксл.). Гэтае аднае яліны стане на дошкі. Ст. Яліна лета й зіму зялёна. Нсл. 150. У варотах яліна, сярод двара чырвоная каліна. Север (Косіч 250).
Уменьш. ялінка -нкі -нцы — ёлочка. Ксл.; Нсл.
Узьлезь на ялінку. Уланавічы Віц. (Ксл.).
Уменьш. елка -лкі -лцы. Ар.; Растсл.; Северск 37; ПНЗ 9; Шсл.; Яцкава Вал. Шарыпіна Беш. (Ксл.).
Елкі шумяць. Лойка: Л. песьня. З аднае елкі вышла калода таўшчэразная і два бярвіны добрых. Ст. Пад елку трэба схавацца ад дажджу. Ст. Лесавік рагоча на елцы. Я. Г-кі: Казкі, № 2, с. 5. Што ў Панаса на дварэ зялёная елка, зялёная елка. Крапіўнае; ПНЗ. 43. Валей пару елак зваліць, тады было б борзда. Гамолка.
елачка, уменьш. к елка — ёлочка. Ар.; Шсл.; Сянно (Ксл.).
Сьсек елачку комін выціраць. Ст.
Ласкат. ялушка -шкі -шцы. Ксл.
Тут стаяла ялушка. Бель Выс. (Ксл.).

Паведаміць пра недакладнасьць