есьці, ем, ясі, есьць, ямо, ясьце, ядуць; прош. вр. еў, ела, елі; повел. еж, ежма, ежча, несоверш., перех.
1. кушать, МГсл. есть. Ар.; Шсл.
У Рамазан... ежча, аж покі значна будзе нітка чорная ад белай, да сьвітаньня. Кіт. 6а1. Ежча самы. Тм. 266, 4. Есьці ўжо пара. Ст. Мала ты ясі, чалавеча, - трэба болей! Ст. Ямо бліны зь верашчакаю. Н. Чаму вы не ясьце свае капусты? Ст. Дзеці ядуць добра. Ар. Ежча, не перабірайце! Тм.,
о насекомых и грызунах — есть, кусать, жалить, грызть.
Моль есьць адзежу.
ядаць -аю -аеш -ае; повел. -ай -айма — есть многократно.
Рыбы не ядалі (з Дняпра) з прычыны вялікага нюсу трупу маскоўскага. Баркулабаўскі лет. У тых усіх хелал (араб., дазволенае) быў, яны, пакінуўшы херам (араб., забароненае) ядалі. Кіт. 130б.
2. Ар. — есть, разрушать, разъедать химически.
Іржа есьць зялеза. Ар.
3. журить, грызть. Нсл. 723.
Кажан дзень ясі маю галаву. Нсл.
аб'есьці, соверш.
1. съев много, причинить кому-л. ущерб. Ар.
2. объесть со сторон.
Несоверш. аб'ядаць.
ад'есьці, соверш. чаго,
1. съесть часть от целого, отъесть. Ар.
2. ад'есьці галаву — надосадить напоминаниями. Нсл. 385.
Галаву мне ад'еў, просячы, дакучаючы. Нсл. Ад'еў сэрца.
Несоверш. ад'ядаць.
даесьці, соверш. — доесть.
Дзеці даелі сваё сьнеданьне. Ар.
Несоверш. даядаць.
Даядайце, нашто пакідаеце.
заесьці, соверш.
1. заесть, загрызть до смерти. Нсл. 194.
Херамам (араб., забаронена) вам, што зьвер заеў. Кіт. 68б3. Сабакі сьвінку заелі. Нсл.
2. закусить. МГсл.; Нсл. 194.
3. перен. — досадить постоянной бранью.
Ён мяне заесьць, як даведаецца. Нсл. 194. Заеў ён сваю жонку. Ст.
4. подвергнуть дурной участи. Нсл. 194.
Заеў ты маю галованьку. Нсл.
Несоверш. заядаць,
1. чым — закусывать. Нсл. 194; Гсл.
Гарэлку п'юць і пернікамі заядаюць. Нсл. 66.
2. перех. — бросаться на кого, стараясь укусить. Нсл. 194.
Сабакі заядаюць кагось.
3. загрызать, изводить бранью, Гсл. постоянно бранить, преследовать бранью, Нсл. 194. досаждать постоянной бранью. Шсл.
Сьвякрывя заядае нявестку. Нсл.
4. подвергать дурной участи. Нсл. 194.
Заядаеш на век. Нсл.
зьесьці, ізьесьці, чаго — съесть, скушать. Ар.
Хева (араб., Ева), ізьеўшы, да Адама мовіла. Кіт. 74б15. За полудням ізьелі цэлую букатку хлеба. Ст. Ты ж ізьеў сваю порцу ды яшчэ лезеш! Ст. Вала зьядуць, пакуль зайца заб'юць. Послов. Рапан.: Прык., 13.
Несоверш. зьядаць. Ар.
Зьядаюць усё, нічога не застаецца. Ар.
пад'есьці, о людях, соверш.
1. наесться, Ар. накушаться. Альгова Віц. (Ксл.); Гсл.; Міх.; Барс, Лепл.
Каб чаго смачненькага пад'есьці. Ст. Ня еўшы легчы (лягчэй), а пад'еўшы лепшы (ляпей). Нсл. 450. З хлынканьня хлеба не пад'ясі. Юрсл.
2. подточить. Нсл. 450.
Чэрві пад'елі карэньне. Нсл.
3. подвести под гнев или ответственность клеветою. Нсл. 450.
Свайго брата пад'ядаеш, пад'еў ты пану. Нсл.
Несоверш. пад'ядаць -аю -аеш -ае,
1. наедаться. Ар.
Карова не пад'ядае ў чарадзе. Ст.
2. подтачивать. Нсл. 450.
Чэрві пад'ядаюць жытняе карэньне. Нсл.
3. несоверш. к пад'есьці 3
пад'яданьне -ня, предл. -ню, отгл. имя сущ.
1. к пад'ядаць 2, — подтачивание. Нсл. 450.
Хата пагінула ад пад'яданьня карэньня чэрвямі. Нсл.
2. к пад'ядаць 3, — клеветнический наговор. Нсл. 450.
Ня быў бы біты, калі б не тваё пад'яданьне. Нсл.
паесьці, соверш. што,
1. съесть все без остатка. Ар.
Паелі ўсе яблыкі. Ар.
2. чаго — съесть немного чего-л.
пайдаць, соверш. чаго — поесть, покушать. Гсл.
Ці пайдаў, сынку? Яшчэ ўвальлю. Гсл.
паядаць,
1. несоверш. к паесьці.
2. съедать, есть некоторое время.
Мае вуцяняткі табе шкоды не нарабілі: паядаўшы грэчкі, паляцелі да рэчкі - паядаўшы пшанічанькі, паляцелі да крынічанькі. Гарадзінка Імгл. (Косіч 13).
уесьці, уем, уясі, уесьць, уямо, уясьце, уядуць, соверш., без доп.
1. пробыть В удовольствие относительно пищи.
Ні я ўпіла, ні я ўела, ні я ўхадзіла, маладыя свае леты марне загубіла. Из песни, Ар.
2. клеветою подвести кого под ответственность или гнев. Нсл. 672.
Ты нас заўсёды ўядаеш перад панамі; уямо й мы цябе калі-колечы. Нсл.
Несоверш. уядаць -аю -аеш,
1. привязываться, приставать (о собаках).
Сабакі кінулі зайца й пачалі ўядаць на дзерва - у гару. Н. (Афанасьев, III, 1914, 106).
3. несоверш. к уесьці 2
пераесьці (пераесьць, Нсл.)
1. повредить чем-л. едким. Нсл. 412.
Іржа пераядае, пераела зялеза, нож. Нсл.
2. есть более других. Нсл. 412.
Ты ўсіх пераядаеш, пераясі. Нсл.
3. есть более надлежащего. Нсл. 412.
пераядаць, несоверш. к пераесьці 1, 2, 3

Паведаміць пра недакладнасьць