вецер, паветраная плынь гарызантальнага напрамку.

вецер м. — агульн. (Мат. Гарадз., Каспяровіч, Насовіч, Станкевіч, Шатэрнік, Мат. апыт.),
вятры мн. — мясц. (Станкевіч),
ветрык м. памянш. — Чэрв. р., Смарг., Драг., Кобр. (СПЗБ, ЖНшС, Насовіч, Станкевіч, Шатэрнік),
ветрычак м. памянш. — мясц. (Станкевіч),
верцень м. — Петр. (Мат. Гом.),
мядзведзь м. — Смален. р. (Дабравольскі),
верхавік м. 'вецер у верхніх слаях паветра' — Карэл. (Сл. Гарадз.),
цыбульнік м. 'пераменны вецер' — Карм. (Мат. Гом.),
павеўнік м., павеўнічак м. памянш. 'слабы, лёгкі вецер' — Астр. (Сл. Гарадз.),
гліца ж. 'веснавы вецер' — Смален. р. (Дабравольскі, Станкевіч);

восеньскі вецер:
лістабой м. — Астр. (Сл. Гарадз.),
ліставей м. — Маст. (Сл. Гарадз.);
цяпловік м. 'паўднёвы вецер' — Астр. (Сл. Гарадз.),
схадовы вецер 'усходні вецер' — Вілен. р. (СПЗБ);

пранізлівы вецер, скразняк:
сквазняк м. — Шчуч. (СПЗБ),
сквазнік м. — Лоеў., зах.-бран. р. (Растаргуеў, Янкова),
візнік м. — зах.-бран. р. (Растаргуеў),
скузнь м. — Свісл. (Сл. Гарадз.),
падвей м. — Пух. (ЖС),
цёнг м. — Іўеў. (Сл. Гарадз.);

вельмі халодны пранізлівы вецер:
пройма ж. — Смален. р. (Дабравольскі, Насовіч, Станкевіч),
зыр м. — Малад., Лід., Дзярж., Пух. (СПЗБ, СЦБ, Мат. мен.-мал.),
скавыш м. — Стаўб. (З нар. сл.),
буй м. — Слуцк. (ЖНшС),
азярод м. — Карэл. (Мат. дыял. сл.);

халодны паўночны вецер:
сівер м. — Чэрв. р., Паст., Беш., Дубр., Лаг., Навагр., Зэльв., Лоеў. (Мат. Гарадз., Н. сл-сць, Каспяровіч, Станкевіч, Шатэрнік, Янкова),
север (севір) м. — Чашн., Лаг., Воран., Навагр. (СПЗБ, Мат. Гарадз., Варлыга, Каспяровіч, Станкевіч),
северка ж. — Шкл., Хоц. (Мат. Маг.),
сібірка ж. — усх.-маг. р. (Бялькевіч),
сівярнік м. — Зэльв. (Сл. Гарадз.),
сеўрук м. — Віц. р. (Каспяровіч),
трымунтан м. — Дзятл. (Сл. Гарадз.);

сухі, пераважна ўсходні вецер:
сухавей м. — Лаг., Навагр., Пух., зах.-бран. р. (Мат. Гарадз., Варлыга, Растаргуеў, Шатэрнік),
сухавея ж. — Ваўк. (Мат. Гарадз.),
сухавік м. — Гарадз. (Слю Гарадз.),
сухмень м. — зах.-бран. р. (Растаргуеў),
сухаветрыца ж. — Люб., Старадарож. (НС, СНМ),
венічнік м. перан. 'калючы вецер' — Карэл. (Сл. Гарадз.);

моцны вецер:
вятрышча м. — паўн.-усх. д., Слуцк. р., усх.-пал. р., спарадычна гарадз.-бар. г., Пух., Гл., Лях., Кам., Берасц. (ЛАБНГ, СПЗБ),
вятрыска м. і н. — паўн.-зах. з., зах.-пал. г. (ЛАБНГ, СПЗБ, Мат. Гарадз.),
ветрыска м. — Бяроз. (ЖНС),
вятрэча ж. — Воран., Гл. (Сл. Гарадз., Янкоўскі),
вятруга ж. — Стаўб., Дзятл. (ЛАБНГ),
ветруга м. і ж. — Смарг., Валож., Карэл., Навагр. (ЛАБНГ, СПЗБ),
ветруган м. — Добр. (ЛАБНГ),
вятружына ж. — Дзятл. (ЖС),
ветраніца ж. — Шчуч. (Сл. Гарадз.),
ветравіца ж. — Дзятл. (Сл. Гарадз.),
ветравал м. — Свісл. (Сл. Гарадз.),
крутавей м. — Маст. (Сл. Гарадз.),
буй м. — Ваўк., Смален. р., зах.-бран. р. (Мат. Гарадз., Дабравольскі, Растаргуеў),
буёчак м. памянш. — Смален. р. (Дабравольскі),
разак м. — Раг. (СПЗБ),
жагель м., жэгель м. — Ваўк. (СПЗБ),
шарга ж. — Свісл. (Сл. Гарадз.),
шарга ж. — Кобр. (НЛ),
шорга ж. — Стол. (ТС),
шаргалом м. — Лун. (Шаталава),
калатун м. 'моцны халодны вецер' — Стаўб. (СЦБ),
грэга ж. 'моцны ўсходні вецер' — Дзятл. (Сл. Гарадз.),
сляпы вецер 'моцны вецер з пяском ці снегам' — Астр. (Сл. Гарадз.);

вецер вялікай разбуральнай сілы, звычайна з дажджом ці снегам:
бура ж. — Чэрв. р., Навагр., Лях., Ганц., Кобр., Вілен. р. (СПЗБ, Мат. Гарадз., ЖНшС, Станкевіч, Шатэрнік),
буран м. — Карэл., Лід. (СПЗБ),
бур'ян м. — Маз., Браг. (Мат. Гом., ГЧ),
буравей м., бурагон м. — мясц. (Станкевіч),
шуры-буры мн. — Смален. р. (Дабравольскі),
хвіля ж. — Чэрв. р., Бял., Бых., Карм., Жлоб., Буда-Каш., Светлагор., Петр., Хойн., Ельск., Смален. р. (ЛАБНГ, Мат. Гом., Дабравольскі, Насовіч, Шатэрнік),
філя ж. — Смален. р. (Дабравольскі),
хваля ж. — мясц. (Станкевіч),
хвіруля ж. — Смален. р. (Дабравольскі, Станкевіч),
хуртавіна ж. — Чашн., Барыс. (СПЗБ, Каспяровіч),
пульга ж — Буда-Каш. (ЛАБНГ),
шарга ж. — Пруж., Кобр. (СПЗБ, СНМ),
чады мн. — Іўеў. (ЛАБНГ),
шугайла н. метаф. — Жытк. (ТС),
патароча ж., навала ж. — мясц. (Станкевіч),
пагодушка ж. — Смален. р. (Дабравольскі),
сціхея ж. — Рэч. (НС),
шалёны вецер — Уздз. (Мат. мен.-мал.),
хвіля ж. 'летняя бура' — Гл., Петр., Драг., Іван., Пін. (ЛАБНГ);

моцная бура:
валеж м. — Навагр. (Мат. Гарадз.),
штурма ж. — Драг. (З нар. сл.),
вурган м. — Пух. (СЦБ),
гураган м. — мясц. (Станкевіч);

імклівая кругавая плынь ветру:
віхор м. — Віц. р., Лаг., Смарг., Віл., Навагр., Стол., Жытк. (СПЗБ, ТС, Мат. Гарадз., Варлыга, Каспяровіч),
віхар м. — Чэрв. р., Зэльв., Кам., Кобр., Драг., Стол., Жытк. (СПЗБ, ТС, Мат. Гарадз., ЖНС, ЖНшС, Шатэрнік),
віхер м. — Вілен. р. (СПЗБ),
заверць ж. — мясц. (Станкевіч),
падвей м. — Гом. (Мат. Гом.),
віцёр м. — Кобр. (ЖНшС),
курава ж. — Кобр. (ЖС),
чорт м. — Пух. (ЖС),
чортава вяселле — Лях. (СПЗБ).

Паведаміць пра недакладнасьць