воблака, вялікая маса згусцелай вадзяной пары ў атмасферы.

воблака н., воблакі мн. — асн. мас. г. (усх.-пал. р. - спарадычна), Пін., Смален. р., зах.-бран. р. (ДАБМ, ЛАБНГ, СПЗБ, Мат. Гарадз., Дабравольскі, Растаргуеў),
воблака ж., воблачка ж. памянш. — Паст. (ЛАБНГ),
аблачко н. — Слон. (Мат. Гарадз.),
вобалака н. — Шчуч., Лях. (ЛАБНГ, З нар. сл.),
вобалакі мн. — зах.-пал. г., Шчуч., Слон., Лях. (ЛАБНГ),
воммалакі мн. — Лаг. (ЛАБНГ),
абалако н. — Дзятл. (СПЗБ),
абалакі мн. — Старадарож., Лях., Ганц., Бяроз., Драг., Пін., Стол. (ЛАБНГ),
абалака мн. — Іван. (ЛАБНГ),
вобалка н. і ж., вобалкі мн. — Докш., Мёр., Тал. (ЛАБНГ, СПЗБ),
воблак м. — усх.-маг. р., Віц. р., Верхнядзв., Іўеў., Чэрв., Пух., Івац., Кобр. (ДАБМ, ЛАБНГ, СПЗБ, ЖНшС, Бялькевіч, Каспяровіч),
воблака мн. — Лаг., Бял., Гл. (ЛАБНГ),
аблак м. — Чэрв. р. (Шатэрнік),
аблок м. — Брасл., Мядз., Смарг. (ЛАБНГ, СПЗБ),
аблока ж. — Паст. (СПЗБ),
аблочка н., аблочак м. памянш. — Шарк. (ЛАБНГ),
аблачок м. памянш. — Чэрв. р., Іўеў., Івац., Кобр. (ЛАБНГ, Шатэрнік),
аблокі мн. — Брасл., Смарг., Астр., Малар., Вілен. р. (ЛАБНГ, СПЗБ, ДСБ, Мат. Гарадз.),
аблочка мн. — Шарк. (ЛАБНГ),
аблакі мн. — Брасл., Гарад., Сен., Мядз., Чэрв., Пух., Слаўг., Нясв., Клецк., Старадарож., Саліг., Баран., Кобр., Акц. (ЛАБНГ, СПЗБ, Каспяровіч),
аблака мн. — Сен., Арш., Іўеў., Бярэз., Асіп., Клім., Нясв., Капыл., Люб., Кобр., Стол., Петр. (ЛАБНГ),
вобалак м., вобалакі мн. — зах.-пал. г., Чэрв., Асіп., Слон., Старадарож., Саліг., Ганц., Беластоц. р. (ЛАБНГ, СПЗБ, НЛ, ЖС, СНМ),
вобалачак м. памянш. — зах.-пал. г., Чэрв., Асіп., Саліг., Ганц. (ЛАБНГ, СПЗБ),
абалок м. — Бяроз., Іван., Драг. (ЛАБНГ, СНМ),
абалочак м. — Бяроз., Іван. (ЛАБНГ),
абалачок м. — Верхнядзв., Чэрв., Бяроз., Іван., Драг., Рэч. (ЛАБНГ, СПЗБ, Мат. Гом.),
абалачкі мн. — Верхнядзв. (ЛАБНГ),
воблачча н. зб. — усх.-маг. р. (Бялькевіч),
аблачына ж., аблачынка ж. памянш., аблачынкі мн. памянш. — усх.-маг. р., Мёр., Чашн., Маг., Слон., Смален. р., зах.-бран. р. (ЛАБНГ, Сл. Гарадз., Н. сл-сць, Бялькевіч, Дабравольскі, Каспяровіч, Растаргуеў, Юрчанка),
балачына ж., балачыны мн. — усх.-маг. р., Бых., зах.-бран. р. (ЛАБНГ, Мат. Маг., Н. сл-сць, Бялькевіч, Насовіч, Растаргуеў),
балачынка ж. памянш. — усх.-маг. р., Смален. р., зах.-бран. р. (НС, Бялькевіч, Дабравольскі, Насовіч, Растаргуеў),
балачыніна ж. — Мсцісл. (Нар. скарбы),
болака н. — Іўеў., Чав., зах.-бран. р. (Сл. Гарадз., Мат. Маг., Н. сл-сць, Растаргуеў),
болакі мн. — усх.-маг. р., зах.-бран. р. (Бялькевіч, Растаргуеў, Станкевіч),
болка ж. — мясц. (Станкевіч),
булак м. — Віц., Гарад. (ЛАБНГ, Каспяровіч, Станкевіч),
булакі мн. — Віц. (ЛАБНГ),
заболачча н. — зах.-бран. р. (Растаргуеў),
хмарка ж., хмаркі мн. — спарадычна асн.-мас. г. (ЛАБНГ, Насовіч),
разарвістая хмарка — Воран. (ЛАБНГ),
ясная хмарка — Дзятл. (ЛАБНГ),
светлая хмарка — Бял., Стаўб. (ЛАБНГ),
светлая хмара — Ашм., Бых., Стаўб. (ЛАБНГ),
хмара ж., хмары мн. — спарадычна асн. мас. г., зах.-бран. р. (ЛАБНГ, Растаргуеў),
хмарынка ж. памянш. — мясц. (Станкевіч),
хмурка ж. — Гарадз., Стаўб. (ЛАБНГ),
светлая хмурка — Стаўб. (ЛАБНГ),
ясная хмура — Гарадз. (ЛАБНГ),
пярэхмарак м., пярэхмаркі мн. — Пруж., Івац., Пін., Карм. (ДАБМ, ЛАБНГ, ЖНС, НС, Нар. скарбы),
парэхмарак м., парэхмаркі мн. — Пруж. (ЛАБНГ),
перахмарак м. — Берасц. (ДСБ),
похмарак м., похмаркі мн. — Кір., Стол., Маз., Лельч., Нараўл. (ЛАБНГ, Мат. Гом., НС),
пахмарак м. — Жлоб., Ветк. (ЛАБНГ),
пахмурак м., пахмуркі мн. — Валож. (ЛАБНГ),
бахмарка ж. — Кобр. (СНМ),
бухмарак м., бухмаркі мн. — Драг. (ЛАБНГ, НЛ),
сухмарак м., сухмаркі мн. — Свісл., Нараўл. (ДАБМ, Сл. Гарадз.),
сухмарычак м. — Лоеў. (Янкова),
тучка ж., тучкі мн. — Шарк., Тал., Касц. (ЛАБНГ),
тучка светлая — Брасл. (ЛАБНГ),
памег м. — Саліг., Лун., Стол., Лельч. (ЛАБНГ, Н. сл-сць),
помег м., помаг м. — Стол. (ДСБ),
памягі мн. — Лун., Стол., Лельч. (ЛАБНГ),
бугор м., бугры мн., буграк м., бугракі мн. — усх.-пал. р. (ЛАБНГ),
светлы бугор — Жлоб. (ЛАБНГ),
бурган м., бурганы мн. — Раг. (ЛАБНГ),
круганчык м. — Іўеў. (СПЗБ),
гурачка ж., гурачкі мн. — Калінк. (ЛАБНГ),
градка ж. — Нясв. (ЛАБНГ),
грудан м., груданы мн. — Пух. (ЛАБНГ),
каўган м., каўганы мн. — Іўеў. (ЛАБНГ),
пузыр м., пузыры мн. — Бял., Шчуч., Маз. (ЛАБНГ, НС, ГЧ),
пузырок м., пузыркі мн. — Бял., Шчуч., Карм. (ЛАБНГ, Сл. Гарадз., Мат. Гом., НС),
клачок м., клачкі мн. — Тал. (ЛАБНГ),
галавач м., галавачы мн. — Бяроз. (ЛАБНГ),
булава ж., булавы мн. — Стол. (ЛАБНГ),
туляг м., тулягі мн. — Віл. (ЛАБНГ),
навалка ж. — Смален. р. (Дабравольскі),
навараць ж. — Дзятл. (Сл. Гарадз.),
лунь м. і ж., луні мн., лунёк м. — Віл. (ЛАБНГ, СПЗБ),
луна ж. — Гарадз., Бяроз. (СПЗБ),
мана ж. — Смален. р. (Дабравольскі),
зарубачка ж. памянш. — Вілен. р. (СПЗБ);

кучавыя аблокі:
бугры мн. — Брасл. (СПЗБ),
граны мн. — Шчуч. (СПЗБ),
гранкі мн. — Смарг. (СПЗБ),
груды мн. — Ганц. (СПЗБ),
груданкі мн., градачкі мн. — Пух. (СПЗБ),
гуракі мн., гурачкі мн. памянш. — Калінк. (СПЗБ),
камягі мн., каўган м. — Віл. (СПЗБ);

вялікае, звычайна цёмнае воблака, якое часта прыносіць дождж, град, снег:
хмара ж. — агульн., Вілен. р., Смален. р., зах.-бран. р. (ДАБМ, ЛАБНГ, СПЗБ, ТС, ЖНшС, Бялькевіч, Дабравольскі, Каспяровіч, Насовіч, Растаргуеў, Станкевіч, Шатэрнік),
хмара ж. — Лід., Шчуч. (СПЗБ),
хмары мн. — агульн. (паўн. р. - спарадычна) (ЛАБНГ),
хмары мн. — зах.-пал. г., Ганц. (ЛАБНГ, СПЗБ),
хмарка ж. памянш. — Лях. (СПЗБ),
хмарына ж. — мясц. (Насовіч, Станкевіч),
хмарук м. — Люб. (СНМ),
хмура ж., хмуры мн. — Верхнядзв., Мёр., Лаг., Гарадз., Стаўб., Кам., Вілен. р. (ЛАБНГ, СПЗБ, Мат. мен.-мал., ЖНшС, Насовіч),
хмура цяжка — Гарадз. (ЛАБНГ),
хмура ж. — Валож., Іўеў. (СПЗБ, ЖС),
хмурка ж. памянш. — мясц. (Насовіч),
туча ж., тучы мн. — паўн.-усх. д., сярэд.-бел. г., спарадычна паўдн.-зах. д. і зах.-пал. г., Вілен. р., Смален. р. (ДАБМ, ЛАБНГ, СПЗБ, Бялькевіч, Дабравольскі, Янкова),
туцы мн. — Гарад. (ЛАБНГ),
тучка ж. памянш. — Мядз. (СПЗБ),
тучына ж., тучынка ж. памянш. — мясц. (Насовіч),
чата ж. чаты мн. — гарадз.-бар. г. (ЛАБНГ, СПЗБ, Сл. Гарадз.),
чада ж., чады мн. — Іўеў. (ЛАБНГ),
памег м., памежак м. памянш., пама ж. — Лун. (ЛАБНГ, Шаталава),
дзед м. — Стаўб. (ЛАБНГ),
дзяды мн. — Навагр. (ЛАБНГ),
дзядок м. — Глыб. (ЛАБНГ),
лунь м., лунёк м. — Віл. (ЛАБНГ, ЖС),
пузыр м. — Уздз. (Мат. мен.-мал.),
каўган м., каўганы мн. — Іўеў. (ЛАБНГ),
сінюха ж. — Бярэз. (ЖНшС),
аблока н., воблакі мн. — Шарк., Тал. (ЛАБНГ),
дзвіна ж. 'вялікая хмара, якая насоўваецца' — мясц. (Станкевіч),
градавіна ж. 'градавая хмара' — Мсцісл. (Юрчанка),
абложныя хмары 'хмары, якія поўнасцю закрылі неба' — Стаўб. (З нар. сл.);

навальнічная хмара:
навальніца ж. — Лаг. (Варлыга),
рукаўчык м., рукаўцы мн. — Малар. (НЛ);

невялікая дажджавая хмара:
хмурок м. — Ваўк. (ЛАБНГ),
пузырок м. — Круп., Бял. (ЛАБНГ),
гурак м. — Светлагор. (ЛАБНГ).

Месца за аблокамі:
заболачча н. — мясц. (Станкевіч).

Паведаміць пра недакладнасьць