вясёлка, шматкаляровая дугападобная палоса на небе, якая ўзнікае ад пераламлення сонечных праменняў у дажджавых кроплях.

вясёлка ж. — паўн.-усх. д. (за выключэннем усх.-маг. р.), спарадычна сярэд.-бел. г., Навагр., Слуцк., Капатк., Жытк., Петр., Маз., Ельск., Лельч. (ДАБМ, Мат. Гарадз., Каспяровіч, Насовіч),
перавясёлка ж. — Чэрв., Бярэз., Кліч., Асіп., Бабр., Акц., Нараўл., Лоеў. (ДАБМ, Янкова),
весялуха ж. — слуцк.-маз. г., Рас., Валож., Гарадз., Мен., Стаўб., Капыл., Дзятл., Ваўк., Свісл., Баран., Пруж., Лях., Івац., Іван., Пін., Стол. (ДАБМ, Мат. Гарадз., ГЧ, Цыхун, Янкова),
мецялуха ж. — Івац. (ДАБМ),
перавесялуха ж. — Кліч. (ДАБМ),
весяліха ж. — Лун. (ДАБМ),
кісяліха ж. — Лун. (ДАБМ),
вяселіца ж. — Маз. (ДАБМ),
вяселік м. — Іван. (ДАБМ),
весялёк м. — Берасц. (ДАБМ),
асялок м. — Брасл., Жытк. (ДАБМ),
асёлка ж. — Чашн. (Каспяровіч),
дуга ж. — Паст., Гарад., Круп. (ДАБМ),
радуга ж. — агульн. (ДАБМ, СПЗБ, Мат. Гарадз., ЖНшС),
радуха ж. — Маз. (ГЧ),
градуха ж. — Маг. (ДАБМ),
парадуха ж. — Ганц. (ДАБМ),
радаўніца ж. — Брасл., Асіп., Слуцк., Стол., Нараўл. (ДАБМ),
градаўніца ж. — Ганц., Стол. (ДАБМ),
радавіца ж. — Стол. (ДАБМ),
градавіца ж. — Лун. (ДАБМ),
радзюха ж. — Пін. (ДАБМ),
рада ж. — Мёр. (ДАБМ),
пояс м. — Іван., Стол. (ДАБМ),
паяс м. — Брасл., Шарк. (ДАБМ),
божы (харошы) паяс — Брасл. (ДАБМ),
каромыслы мн. — Лоеў. (Янкова),
ключ м. — Саліг. (ДАБМ),
цмок м. — Паст., Глыб., Астр., Ашм., Саліг., Лун., Пін. (ДАБМ, СПЗБ),
смок м. — Паст., Астр., Смарг., Мядз., Свісл. (ДАБМ, СПЗБ),
красуля ж. — Чэрв., Пух., Саліг. (ДАБМ, СЦБ, Шатэрнік),
красавіца ж. — Баран. (ДАБМ),
сяміцветка ж. — Навагр. (З нар. сл.),
дажджанка ж. — Лід., Бых. (ДАБМ, Сл. Гарадз.),
тэнча ж. — паўн.-зах. з., Ганц., Жытк., Петр. (ДАБМ, СПЗБ, Мат. Гарадз., Мат. Гом., Цыхун),
тэнч м. — Брасл., Паст., Смарг., Мядз. (ДАБМ),
тэнза ж. — Лях. (ДАБМ),
ценьжа ж. — Саліг. (ДАБМ),
цента ж. — Лун. (ДАБМ).

Паведаміць пра недакладнасьць