вільготны, мокры; вільготна, мокра, насычаны вільгаццю, у якім залішне многа вільгаці (пра надвор'е, паветра і пад.); пра наяўнасць вільгаці (ад ападкаў ці ў час адлігі).

вільготны прым., вільготна прысл. — Чэрв. р., Верхнядзв., Чашн., Воран., Шчуч., Зэльв., Вілен. р. (ЛАБНГ, СПЗБ, Каспяровіч, Насовіч, Шатэрнік, Мат. апыт.),
волкі прым., волка прысл. — Віц. р., Навагр., Свісл., Ганц. (СПЗБ, Каспяровіч, Насовіч, Мат. апыт.),
валкаваты прым., валкавата прысл. — мясц. (Насовіч),
мокры прым., мокра прысл. — Ашм., Пух., Баран. (СПЗБ, СЦБ, Мат. апыт.),
макро прысл. — Шчуч., Кам. (СПЗБ),
макрывы прым. — Верхнядзв., Паст. (СПЗБ),
вадкі прым., вадка прысл. — Чашн. (Каспяровіч, Мат. апыт.),
вадзяны прым., вадзяна прысл. — Лаг. (Варлыга, Мат. апыт.),
брызготны прым., брызготна прысл., брыскотны прым., брыскотна прысл. — Гарадз. (Цыхун, Мат. апыт.),
брыскотлівы прым., брыскотліва прысл. — Капыл. (СПЗБ, Мат. апыт.),
азыраваты прым., азыравата прысл. — Дзятл. (ЖС, Мат. апыт.),
тляна прысл. 'вільготна, мокра і туманна' — Бяроз. (Шаталава).

Паведаміць пра недакладнасьць