галалёд, галалёдзіца, ледзяная корка на паверхні зямлі, не пакрытай снегам; стан надвор'я, калі паверхня зямлі, дрэваў і інш. пакрыта ледзяной коркай.

галалёд м. — Мёр., Гарад., Ушацк., Дубр., Мядз., Смарг., Гор., Мсцісл., Чэрык., Касц., Валож., Карэл., Лід., Воран., Гарадз., Маст., Дзятл., Слон., Зэльв., Ваўк., Капыл., Клецк., Люб., Саліг., Баран., Ганц., Пруж., Кам., Берасц., Жаб., Кобр., Драг., Малар., Пін., Стол., Лун., Лельч., Маз., Раг., Ветк., Добр., Лоеў. (ЛАБНГ, СПЗБ, Мат. Гарадз., Станкевіч),
галялёд м. — гарадз.-бар. г., Іўеў., Слуцк. (ЛАБНГ, СПЗБ, Мат. Гарадз., Мат. дыял. сл., З нар. сл., НЛ, Н. сл-сць),
алялёд м. — Гарадз. (ЛАБНГ, СПЗБ, З нар. сл.),
галалёдзіца ж. — Верхнядзв., Ушацк., Леп., Дубр., Арш., Гор., Кругл., Маг., Чав., Бых., Чэрык., Краснап., Хоц., Асіп., Гл., Ашм., Лаг., Чэрв., Бярэз., Валож., Іўеў., Стаўб., Уздз., Карэл., Навагр., Лід., Шчуч., Дзятл., Слон., Капыл., Карм., Чач., Ветк., Добр., Рэч., Хойн., Браг., Маз., Лельч., Лях., Івац., Кам., Бяроз., Жаб., Кобр., Малар., Пін., Стол., Лун. (ЛАБНГ, СПЗБ, ЖНшС),
галялёдзіца ж. — Малад., Дзярж., Навагр., Слуцк., Саліг. (ЛАБНГ, СПЗБ, Мат. Гарадз.),
галаледзіца ж. — Латгал. р. (СПЗБ),
галяледзіца ж. — Баран. (ЛАБНГ),
агалёдзіца ж. — Воран. (ЛАБНГ),
галалёдзіха ж. — Іўеў. (Сл. Гарадз.),
галялёдзь ж. — Саліг. (ЛАБНГ),
галаледзь ж. — Ашм., Латгал. р. (СПЗБ),
галалёддзе н. — Мсцісл. (Юрчанка),
галалёдка ж. — Вілен. р. (СПЗБ),
верхалёд м. — Драг., Іван. (ЛАБНГ),
верхалёдзіца ж. — Івац., Драг., Іван., Стол., Лельч. (ЛАБНГ, ЖНС),
аблядзень м. — Шарк. (ЛАБНГ),
ляданка ж. — Паст. (СПЗБ),
галашчок м. — Ашм., Мен., Бярэз., Пух., Асіп., Стаўб., Карэл., Дзятл., Клецк., Слуцк., Люб., Старадарож., Драг., Іван., Пін., Стол., Лун., Чач., Светлагор., Рэч., Лоеў., Нараўл. (ЛАБНГ, СПЗБ, ДСБ, Мат. Гом., НС, СНМ, Мат. дыял. сл.),
галашчока ж. — Стаўб., Навагр., Карэл., Шчуч., Маст., Дзятл., Лях. (ЛАБНГ, СПЗБ, Сл. Гарадз., НЛ, З нар. сл.),
галашчака ж. — Навагр. (ЛАБНГ),
галашчыт м. — Пін. (НЛ),
галеча ж. — Смален. р. (Дабравольскі),
галуза ж. — Шарк. (ЛАБНГ),
галута ж. — Гарад. (НЛ),
абліваха ж. — Чашн., Леп., Тал., Бых., Пух., Асіп., Кір., Бабр., Старадарож., Жлоб., Акц., Светлагор., Добр., Рэч., Івац., зах.-бран. р. (ЛАБНГ, Растаргуеў),
аблівака ж. — Докш., Астр., Віл., Лаг., Барыс., Круп., Бярэз., Бял., Маг. (ЛАБНГ, Яўсееў),
аблівага ж. — Калінк. (ЛАБНГ),
аблівах м. — Сен. (ЛАБНГ),
аблівень м. — паўн. р., Малад., Мен. (ЛАБНГ, ЖНС),
воблівень м. — Гл., Чач., Ветк., Добр., Хойн., Нараўл., Браг. (ЛАБНГ, Мат. Гом.),
абліў м. — усх.-маг. р., Гарад. (ЛАБНГ, Бялькевіч),
вобліў м. — усх.-маг. р., Дубр., Карм., Чач., Ветк. (ЛАБНГ, Мат. Гом., Бялькевіч, Насовіч, Станкевіч, Юрчанка),
абліва ж. — Люб., Івац. (ЛАБНГ),
вобліўка ж. — Шкл., Клім., Касц., Слаўг. (ЛАБНГ),
вобліўкі мн., вобліўе н. — Мсцісл. (Юрчанка),
воблівіца ж. — Карм. (ЛАБНГ),
аблой м. — Рас., Верхнядзв., Пол., Шум., Гарад. (ЛАБНГ),
палева ж. — Бял. (Яўсееў),
вылівак м. — Паст. (СПЗБ),
слізгавіца ж. — Віл., Гарадз., Беластоц. р. (ЛАБНГ, СПЗБ, Сл. Гарадз., Цыхун),
слізгота ж. — Стаўб., Слон., Люб., Баран., Бяроз., Смален р. (ЛАБНГ, СПЗБ, Мат. Гарадз., Дабравольскі),
слізгата ж., слізгоцце н. — Гл. (Янкоўскі),
слігоцце н. — Віц. (ЛАБНГ),
слізката ж. — мясц. (Насовіч),
слізота ж. — Лаг., Клім., Кобр., Вілен. р., зах.-бран. р. (ЛАБНГ, СПЗБ, ЖС, Варлыга, Насовіч, Растаргуеў),
слізата ж. — Астр., Смарг., Іўеў. (СПЗБ),
склізота ж. — зах.-бран. р. (Растаргуеў),
склізоцце н. — Бял. (Яўсееў),
склізня ж. — Бял. (Яўсееў),
скальзота ж. — Мсцісл., зах.-бран. р. (Растаргуеў, Юрчанка),
скальзата ж. — Мсцісл., Шчуч. (СПЗБ, Юрчанка),
каўзота ж. — Хоц., Зэльв. (ЛАБНГ, ЖС),
каўзаніна ж. — Баран. (СПЗБ),
каўзеліца ж. — Маз., зах.-бран. р. (ЛАБНГ, Растаргуеў),
каўзель ж. — Гарадз. (ЖНС),
шарпота ж. — Карм. (Мат. Гом.),
храпаніна ж. — Кобр. (СНМ),
раскалле н. — Лоеў. (Янкова),
галадніца ж. — Малар. (ДСБ),
брызколь м. — Люб. (СПЗБ),
крупы мн. — мясц. (Станкевіч),
сракапад м. — Івац., Драг., Пін. (ЛАБНГ),
сырая інь — Валож. (ЛАБНГ),
голць ж. 'галалёдзіца са снегам' — мясц. (Станкевіч).

Паведаміць пра недакладнасьць