галашчок, стан надвор'я з вялікім марозам і ветрам — звычайна ў пачатку зімы да выпадзення снегу.

галашчок м. — паўдн.-усх. з., зах.-пал. г., Чэрв. р., спарадычна гарадз.-бар. г. і Мен. р., Смарг., Лаг., Бял. (ЛАБНГ, СПЗБ, ТС, СЦБ, ЖС, ЖНС, НЛ, НС, Н. сл-сць, Станкевіч, Шаталава),
алашчок м. — Воран. (СПЗБ),
галашкок м. — Лід. (СПЗБ),
галашчока ж. — Навагр., Карэл., Дзятл., Слон., Нясв., Капыл., Клецк., Лях., Баран., Берасц. (ЛАБНГ, СПЗБ),
галута ж. — Рас., Верхнядзв., Мёр., Гарад., Пол., Ушацк. (ЛАБНГ, ЖНС, НС, Шаталава),
галутва ж. — Гарад., Пол., Шум., Віц., Беш. (ЛАБНГ),
галуда ж. — Верхнядзв. (СПЗБ),
галец м. — Докш., Леп., Тал., Круп., Віл. (ЛАБНГ, СПЗБ),
сухалёдзіца ж. — Раг. (ЛАБНГ).

Паведаміць пра недакладнасьць