гарачы, спякотны; горача, спякотна , які мае высокую тэмпературу паветра, прасякнуты спёкай; вельмі гарачы, здольны паліць, спальваць (пра сонца); пра адпаведны стан надвор'я.

гарачы прым. — Віц. р., Чэрв. р., Гарадз. (Каспяровіч, Станкевіч, Цыхун, Шатэрнік),
горача прысл. — Віц. р., Чэрв. р., Валож., Навагр., Маст., Баран. (СПЗБ, Каспяровіч, Станкевіч, Шатэрнік),
гарача прысл. — Вілен. р. (СПЗБ),
гарачо прысл. — Навагр., Воран., Шчуч., Зэльв., Свісл., Вілен. р. (СПЗБ),
гарачэ прысл. — Гарадз., Маст., Ваўк., Пруж., Беластоц. р. (СПЗБ, Цыхун),
пякотны прым., пякотна прысл. — Вілен. р. (СПЗБ, Станкевіч, Мат. апыт.),
пякучы прым. — Віц. (Каспяровіч),
палкі прым., палка прысл. — Чэрв. р. (Шатэрнік, Мат. апыт.),
спёкла прысл. — Іўеў. (Сл. Гарадз.),
смалячы прым. — Бераст. (Сл. Гарадз.),
скварны прым., скварна прысл. — Калінк. (З нар. сл., Станкевіч, Мат. апыт.),
жаркі прым., жарка прысл. — усх.-маг. р., Паст., Лоеў. (СПЗБ, Бялькевіч, Юрчанка, Янкова, Мат. апыт.),
жаркотны прым., жаркотна прысл. — Віц. р. (Каспяровіч, Мат. апыт.),
зыркі прым., зырка прысл. — Лаг., Навагр., Дзятл., Слуцк., Старадарож., Ганц., Стол., Жытк. (СПЗБ, ТС, Сл. Гарадз., Варлыга, Мат. апыт.),
зыркаваты прым., зыркавата прысл. — Жытк. (ТС, Мат. апыт.),
вадны прым., вадна прысл. — мясц. (Станкевіч),
жэшкі прым., жэшка прысл. — Маст., Кам. (СПЗБ, ЖНС, Мат. апыт.),
свяцінны прым. — Астр. (Сл. Гарадз.);

гарачы, спякотны і насычаны вільгаццю:
парны прым., парна прысл. — Чэрв. р. (Станкевіч, Шатэрнік, Мат. апыт.),
паркі прым., парка прысл. — Астр. (Мат. Гарадз., Мат. апыт.),
мляўкі прым., мляўка прысл. — Слон. (Сл. Гарадз., Мат. апыт.),
душны прым., душна прысл. — Віц. р., Чэрв. р. (Каспяровіч, Шатэрнік, Мат. апыт.),
прыпаркам прысл. 'у час гарачага вільготнага надвор'я' — Верхнядзв. (СПЗБ).

Паведаміць пра недакладнасьць