гарачыня, спёка, спякота , высокая тэмпература паветра, нагрэтага сонцам; гарачы летні час.

гарачыня ж. — Чэрв. р., Віл., Іўеў., Драг. (СПЗБ, Станкевіч, Шатэрнік),
гарачэча ж. — Карэл. (Мат. Гарадз.),
горач м. і ж. — Шчуч., Зэльв. (СПЗБ, Мат. Гарадз., Сцяцко),
гарач ж. — Пруж., Драг., Пін. (СПЗБ),
цеплацень ж., цеплатэча ж. — Беластоц. р. (СПЗБ),
спёка ж. — Маст., Шчуч., Лях. (СПЗБ),
спека ж. — зах.-бран. р. (Растаргуеў),
спякота ж. — Чэрв. р., Сен., Лаг., Воран., Маст., Дзятл. (СПЗБ, Мат. Гарадз., Варлыга, Каспяровіч, Шатэрнік),
спеката ж. — Іўеў., Гарадз. (СПЗБ, Сл. Гарадз.),
пякота ж. — Віц. р., Верхнядзв., Докш., Віл., Лаг., Іўеў., Люб., Бяроз., Петр., Браг., Добр., Вілен. р., Смален. р., зах.-бран. р. (СПЗБ, Сл. Гарадз., Мат. Гом., Мат. мен.-мал., Нар. скарбы, Варлыга, Дабравольскі, Каспяровіч, Растаргуеў),
пеканіна ж. — Мёр. (Н. сл-сць),
жара ж. — усх.-маг. р., Пух., Навагр., Шчуч., Ганц., Пруж., Латгал. р. (СПЗБ, СЦБ, Бялькевіч),
жарышча ж. — усх.-маг. р., Мядз., Пух., Стаўб., Лоеў. (СЦБ, Бялькевіч, Янкова),
жарота ж. — усх.-маг. р., Смален. р. (Бялькевіч, Дабравольскі),
жароцце н. — Драг. (Н. сл-сць),
жарката ж. — Віц. р., Бярэз. (СПЗБ, Каспяровіч, Насовіч),
жаркасць ж. — Чашн. (Каспяровіч),
сквара ж. — мясц. (Насовіч),
сквар м., смал м. — Лаг. (Н. сл-сць, Варлыга),
пал м. — Віц. р. (Каспяровіч),
упал м. — Стаўб., Пін., Беластоц. р. (СПЗБ, ДСБ, Мат. мен.-мал., Насовіч),
упал м. — Гарадз. (Цыхун),
вад м. — усх.-маг. р., Сен. (Бялькевіч, Каспяровіч),
вар м. — мясц. (Станкевіч),
кіпень ж. — Шум. (СПЗБ),
скіпецень м. — Берасц. (СНМ),
зыр м. — Лаг., Стол., Жытк. (ТС, Варлыга),
зырасць ж., зыркасць ж. — Стол. (ТС),
духата ж. — Віц. р., Чэрв. р., Віл., Воран., Навагр., Шчуч., Калінк. (СПЗБ, Мат. Гарадз., Каспяровіч, Насовіч, Станкевіч, Шатэрнік),
духута ж. — Глыб. (СПЗБ),
задуха ж. — Беш., Вілен. р. (СПЗБ, Каспяровіч),
задуха ж. — Вілен. р. (СПЗБ),
мяжэніна ж. 'самы спякотны час у сярэдзіне лета' — мясц. (Насовіч);

вільготная гарачыня:
духата ж. — агульн. (ЛАБНГ),
духота ж. — Чашн., Клім., Навагр., Кобр., Драг., Пін., Лун., Стол., Калінк. (ЛАБНГ),
духацішча ж. — Навагр. (ЛАБНГ),
духоцце н. — Глыб., Стол. (ЛАБНГ),
духмень ж. — Дубр., Тал., Бял., Чав., Клім., Хоц., Кір., Добр. (ЛАБНГ),
дух м. — Бяроз. (ЛАБНГ),
задуха ж. — зах.-пал. г. (за выключэннем крайняй заходняй часткі), Валож., Карэл., Навагр., Дзятл., Слон., Зэльв., Клецк., Слуцк., Клім., Жлоб., Лельч. (ЛАБНГ),
удуха ж. — Дзятл. (ЛАБНГ),
прыдуха ж. — Гом. (ЛАБНГ),
душнота ж. — Раг. (ЛАБНГ),
парнасць ж. — Смарг., Воран., Іўеў., Чэрв., Ганц. (СПЗБ),
парната ж. — Чач. (Мат. Гом.),
парніца ж. — Смарг. (Сл. Гарадз.),
паркасць ж. — Гарадз. (Цыхун),
пара ж. — Чэрв. р. (Шатэрнік),
прыпар м. — усх.-маг. р., Смален. р. (Бялькевіч, Дабравольскі),
прыпарка ж. — Віл., Лаг., Навагр., зах.-бран. р. (СПЗБ, Мат. Гарадз., Растаргуеў),
васпарэнне н. — Стаўб., Лід., Вілен. р. (СПЗБ, СЦБ),
варнасць ж. — Зэльв. (СРЛГ, ЖС),
вар м. — Карэл. (Мат. Гарадз.).

Паведаміць пра недакладнасьць