дзьмуць (пра вецер), несці, гнаць струмень паветра.

дзьмуць незак., падзьмуць зак. — Чэрв. р., Валож., Навагр. (СПЗБ, Шатэрнік),
дзьмухаць незак. — Беластоц. р. (СПЗБ),
дуць незак. — Лаг., Іўеў., Смален. р. (СПЗБ, СЦБ, Дабравольскі),
задуць зак. — Лоеў. (Янкова),
дунуць зак. — Брасл., Лях., Ганц. (СПЗБ),
падуваць незак. — Смален. р. (Дабравольскі),
пярці незак. — Драг. (ЛП),
сялетаць незак. — Маст. (Сл. Гарадз.),
ветрыць незак. — Жытк. (Мат. Гом.),
заветраць зак. 'здзьмуць' — Карэл. (ЖНС),
распарошыць зак. 'распарушыць, раздзьмуць' — Лаг. (Варлыга),
секчы незак. 'дзьмуць (пра марозны вецер)' — Карэл., Лях. (СПЗБ);

веяць (пра слабы вецер):
веяць незак. — Беш., Смарг. (СПЗБ, Каспяровіч),
павяваць незак., павеяць зак. — Смарг., Воран., Ганц., Смален. р. (СПЗБ, Дабравольскі),
спавеіць зак. — Смален. р. (Дабравольскі),
падыхаць незак. — Чэрв. р., Уздз., Маст. (СПЗБ, СЦБ, Мат. мен.-мал., Шатэрнік),
дыхаць незак. — Лях. (СПЗБ),
дхаць незак. — мясц. (Насовіч),
памахваць незак. — Саліг. (Н. сл-сць),
жагляваць — Зэльв. (Сцяцко),
абдумаць незак. — Мсцісл. (Юрчанка);

дзьмуць моцна:
бураніць незак. — Круп. (ЛАБНГ, СПЗБ),
бушаваць незак. — Чэрв. р. (Шатэрнік),
шугаць незак., шугнуць зак. — мясц. (Станкевіч),
драць незак. — Вілен. р. (СПЗБ),
ветрагоніць незак. — Смарг. (Сл. Гарадз.),
жагляваць незак. 'дзьмуць моцна праз шчыліны' — Навагр. (ЖНшС);

дзьмуць моцна і з шумам (у тым ліку — пра вецер са снегам):
сіпець незак., засіпець зак., сапець незак., рассапецца зак., шугукаць незак. — Смален. р. (Дабравольскі),
храпець незак., храпці незак. — Стол., Жытк. (ТС);

дзьмучы, віхрыцца, круціцца (у тым ліку — пра вецер са снегам):
круціць незак., закруціць зак. — Воран., Смален. р. (СПЗБ, Дабравольскі, Станкевіч),
сунуць незак. — Драг. (ЛП);

дзьмучы, прасквазіць, праняць:
праняць зак. — Стол., Жытк. (ТС),
прасквазніць зак. — Гарадз. (Сл. Гарадз.);

дзьмучы, хістаць, калыхаць што-н.:
хітаць незак. — Лельч., Беластоц. р. (СПЗБ, НЛ),
шатаць незак., шатнуць зак. — Люб. (СНМ);
шастаць незак. 'дзьмучы, раскідваць' — Чэрв. (СПЗБ),
вышастаць зак. 'дзьмучы, высушыць, праветрыць' — Лаг. (Варлыга),
перанесці зак. 'дзьмучы, перагнаць, разагнаць (пра хмары)' — Шчуч. (СПЗБ),
нагнаць зак. 'дзьмучы, нанесці (пяску, пылу)' — Вілен. р. (СПЗБ).

Паведаміць пра недакладнасьць