дождж , атмасферныя ападкі ў выглядзе кропляў вады, якія падаюць з хмар.

дождж м. — паўдн.-усх. з., Шум., Сен., Паст., Валож., Навагр., Стаўб., Бераст., Ваўк., Бяроз., Беластоц. р. (ЛАБНГ, СПЗБ, Мат. Гарадз., ГЧ, Каспяровіч, Станкевіч, Шатэрнік),
дошч м. — агульн. (паўдн.-усх. з. - спарадычна), Смален. р. (ЛАБНГ, СПЗБ, ЖНшС, Дабравольскі),
дожджык м. памянш. — Гарадз. (СПЗБ),
дажджок м. памянш. — зах.-бран. р. (Растаргуеў),
дож м. — сярэд-бел. г., усх.-пал. р., паўночная частка паўн.-зах. з., Віл., Старадарож., Ганц., Смален. р. (ЛАБНГ, СПЗБ, СНМ, Дабравольскі),
дожжык м. памянш., дождзік м. памянш., дождзічак м. памянш., даждзішка м. памянш., даззішка м. памянш. — Смален. р. (Дабравольскі),
дажджавік м. — Лід. (Сл. Гарадз.),
заліў м. — Смален. р. (Дабравольскі),
маква ж. — Ельск. (Мат. Гом.),
калаштан м. — Стол. (ТС),
дан м. — Іўеў. (Сл. Гарадз.),
пумачкі мн. — Гарад. (НЛ),
досветнік м. 'дождж перад раніцай' — Слон. (Сл. Гарадз.),
каласавік м. 'дождж, які ідзе ў час, калі каласіцца жыта' — Воран. (СРЛГ),
туча ж. 'дождж з ветрам' — пал. р. (ЛП),
ворыўнік м. 'цёплы дождж пад ворыва' — Карэл. (Сл. Гарадз.);

цёплы і пераважна густы дождж, які ідзе пры сонцы:
грыбавік м. — Слон., Смален. р. (Сл. Гарадз., Дабравольскі),
грыбнік м. — Маст. (Сл. Гарадз.),
грыбасей м. — Карэл. (Сл. Гарадз.),
дабрасей м. — Гарадз. (Сл. Гарадз.),
цыганскі дождж — Буда-Каш., Петр. (Мат. Гом., ГЧ),
цыганьскі дож — Калінк. (СПЗБ),
сляпэй дождзь — Смален. р. (Дабравольскі),
свіннечы дошч — Драг. (СНМ);

зімовы дождж, які ідзе пры тэмпературы замярзання вады і выклікае абледзяненне дрэваў і зямлі:
абліваха ж. — Беш., Бых. (Мат. дыял. сл., Каспяровіч, Станкевіч),
аблівака ж. — Лаг., Бял. (Мат. дыял. сл., Варлыга),
абліва ж. — Мсцісл. (Юрчанка),
аблівень м. — Паст., Астр. (СПЗБ, Мат. Гарадз.),
брызколь м. — Люб. (СПЗБ);

кароткачасовы дождж:
брызкуль м. — Дзятл. (СРЛГ),
праходны дождж — Астр., Вілен. р. (СПЗБ),
прахадны дошч — Брасл., Смарг. (СПЗБ),
прайсцёвы дошч — Астр., Вілен. р. (СПЗБ),
налётны дошч 'непрацяглы і раптоўны дождж' — Воран. (СПЗБ);

дождж, які ідзе з перапынкамі:
пераходны дождж (дошч) — Верхнядзв., Глыб., Докш., Лаг. (СПЗБ, Варлыга),
перарыўны дошч (дож) — Віл., Чэрв. (СПЗБ),
прэрва ж. — Шчуч. (ЛАБНГ, Сл. Гарадз.),
перашчук м. — Нараўл. (ЛАБНГ),
чады мн. — Іўеў. (ЛАБНГ),
чаты мн. — Баран. (ЛАБНГ),
стучок м. — Пін. (ЛАБНГ),
брызкуль м. 'дождж халодны, рэдкі і з перапынкамі' — Гл. (Янкоўскі);

дождж, які ідзе працяглы час без перапынку:
абложнік м. — Лід., Раг., Ветк., Лоеў. (Сл. Гарадз., Мат. Гом., Янкова),
аблажняк м. — Мсцісл. (ЛАБНГ),
абложны дождж (дошч) — Стаўб., Драг. (СПЗБ),
нахрапнік м. перан. — Лоеў. (Янкова),
уліва ж. — мясц. (Насовіч);

працяглы і моцны дождж:
палівень м. — Лаг. (Варлыга),
заліванне н., залевы мн. — мясц. (Станкевіч);

праліўны дождж:
лівень м. — асн. мас. г. (паўн.-зах. з. - спарадычна), Кам., Бяроз. (ЛАБНГ, СПЗБ, Мат. Гарадз., Каспяровіч),
лівань м. — Пух., Дзятл. (ЛАБНГ, СПЗБ),
ліван м. — Ганц. (ЛАБНГ),
залівень м. — Віц. р., Мсцісл., Маг., Буда-Каш., Петр. (ЛАБНГ, Мат. Гом., Каспяровіч, Юрчанка),
залівень м. — Гарад., Шум., Дубр., Леп., Віл. (ЛАБНГ, СПЗБ),
залівень м. — Малад., Пін. (ЛАБНГ, НЛ),
злівень м. — Латгал. р. (СПЗБ),
налівень м. — Стол. (ТС),
палівень м. — Лёзн., Віл., Смален. р. (ЛАБНГ, СПЗБ, Дабравольскі),
пралівень м. — Мядз. (СПЗБ),
пралівень м. — Шкл. (ЛАБНГ),
пролівень м. — зах.-бран. р. (Насовіч, Растаргуеў),
праліўнік м. — Слон. (Сл. Гарадз.),
праліў м. — Драг. (ЛАБНГ),
праліўны дошч — Брасл., Карэл., Шчуч., Лях. (СПЗБ),
уліў м., уліва ж. — Гарадз. (Сл. Гарадз.),
улеў м. — мясц. (Насовіч),
улева ж. — Смарг., Стаўб. (СПЗБ, Мат. мен.-мал.),
уліўны дошч — Астр., Смарг., Лаг., Гарадз., Шчуч., Вілен. р. (СПЗБ),
улеўны дошч — Смарг., Іўеў., Гарадз., Вілен. р. (СПЗБ),
заліва ж. — Карм., Лоеў., Стол. (ЛАБНГ, Янкова),
залевы мн. — мясц. (Насовіч),
зліва ж. — Лун. (ЛАБНГ),
заліванне н. — мясц. (Насовіч),
лівун м. — мясц. (Станкевіч),
ілляк м. — Уздз. (СЦБ, Мат. мен.-мал.),
лея ж. — усх.-пал. р., Іўеў., Слуцк. (ЛАБНГ, СПЗБ, Сл. Гарадз., Мат. Гом., Янкова),
улея ж. — Лаг., Смарг. (ЛАБНГ),
люха ж. — Гарадз. (ЖНС),
улюха ж. — Карэл. (Сл. Гарадз.),
пралой м. — зах.-пал. г. (ЛАБНГ, ДСБ, З нар. сл.),
прарой м. — Бяроз., Кам., Кобр. (ЛАБНГ, ДСБ),
палой м. — Пруж., Лях., Ганц., Лун. (ЛАБНГ, СПЗБ, Шаталава),
аплава ж. — Лун. (ЛАБНГ),
макун м., ведранец м. — Шчуч. (Сл. Гарадз.),
навальніца ж. — Паст. Воран., Лід., Шчуч., Бераст. (ЛАБНГ),
туча ж. — Стол., Жытк. (ТС),
касахвошч м. — Дзятл. (Сл. Гарадз.),
шпарынне н. — мясц. (Насовіч),
вялікі дошч — Кобр. (ЖНшС);

дробны дождж:
пацяруха ж. — Лаг., Драг. (Нар. скарбы, Варлыга),
сейва н., пасеўны дождж — Іўеў. (Сл. Гарадз.),
макавей м. — Лаг. (Варлыга),
брызак м. — мясц. (Насовіч, Станкевіч),
кузеўка ж., кравэшка ж. — Малар. (ДСБ),
радзіцель м. 'дробны і працяглы дождж' — Кобр. (ЖНшС),
грыбасей м. 'дробны, працяглы і густы дождж' — Слуцк. (ЖНшС),
сявец м. ц м. 'дробны веснавы дождж' — Карэл. (Сл. Гарадз.).

Кропля дажджу:
кропля ж. — гарадз.-бар. г., паўн. р., Мен. р., Чэрв. р., спарадычна пал. р. (ЛАБНГ, СПЗБ, Мат. Гарадз., Каспяровіч, Насовіч, Шатэрнік),
кроплінка ж. памянш. — мясц. (Насовіч),
кропіна ж., кропінка ж. памянш. — мясц. (Насовіч),
крапля ж. — зах.-пал. г., Лёзн., Гарадз., Навагр., Жытк., Хойн. (ЛАБНГ, СПЗБ),
крапка ж. — Бял. (Яўсееў),
капка ж. — паўдн.-усх. з., Лёзн., Ушацк., Карэл., Навагр., Пух., Беластоц. р. (ЛАБНГ, СПЗБ, СЦБ, Мат. Гарадз., СНМ, Яўсееў),
капачка ж. памянш. — Бял. (Яўсееў),
капля ж. — агульн. (ЛАБНГ, СПЗБ, Мат. Гарадз., Яўсееў),
капелька ж. — Бял. (Яўсееў),
брызка ж., брызкі мн., брызачка ж. памянш. — мясц. (Насовіч),
дажджына ж. — Мёр. (Н. сл-сць).

Дажджавая вада:
дашчавіца ж. — Кобр. (ЖНшС),
дашчавіца ж., дашчуўка ж. — Драг. (ЛП).

Паведаміць пра недакладнасьць