зазімак , першы мароз, першы снег; пачатак зімы.

зазімак м. — паўн.-усх. д., сярэд. бел. г., паўдн.-усх. з., Лід., Шчуч., Маст., Бяроз., Кобр., Смален. р. (ЛАБНГ, СПЗБ, Мат. Гом., ЖНС, Варлыга, Дабравольскі, Насовіч, Станкевіч),
зазімкі мн. — Латгал. р. (СПЗБ),
зазімак м. — Гом. р., Шарк., Іўеў., Дзярж., Чэрв., Старадарож., Бабр., Калінк., Стол., Пін., Смален. р. (ЛАБНГ, Мат. Гом., Дабравольскі),
зазіміны мн. — Смарг. (Сл. Гарадз.),
азімак м. — Лельч. (ЛАБНГ),
прызімак м. — Астр., Нясв., Івац. (ЛАБНГ, Сл. Гарадз.),
прыземкі мн. — Капыл. (ЛАБНГ),
падзімак м. — Лід. (Сл. Гарадз.),
подмаразак м. — Гарадз. (Сл. Гарадз.),
першы прымаразак — Воран., Ганц. (ЛАБНГ),
першы снег — Іўеў., Гарадз., Карэл., Мен., Саліг., Ваўк., Лях., Ганц., Пруж., Кам., Берасц., Драг., Жаб., Кобр., Пін., Стол., Лун., Лельч. (ЛАБНГ),
первы снег — Добр. (ЛАБНГ),
свяжак м. — Слон. (Сл. Гарадз.),
панёва ж. — Драг. (ДСБ),
каляднік м. 'зазімак у снежні' — Бераст. (Сл. Гарадз.).

Паведаміць пра недакладнасьць