засуха, працяглая адсутнасць дажджоў летам, якая суправаджаецца моцным перасыханнем глебы і гібеллю раслін.

засуха ж. — Ашм., Лях., зах.-бран. р. (СПЗБ, Насовіч, Растаргуеў),
засуха ж. — Мядз., Шчуч., зах.-бран. р. (СПЗБ, СЦБ, Растаргуеў),
засха ж. — мясц. (Насовіч),
засуш ж. — Мёр., Ветк. (Мат. Гом., ЖНС, Насовіч, Станкевіч),
пасуха ж. — Беластоц. р. (СПЗБ),
перасуха ж. — мясц. (Н. сл-сць),
сухата ж. — Смарг., Мядз., Віл., Лаг. (СПЗБ, Мат. мен.-мал., Варлыга),
сухмень ж. — усх.-маг. р. (Бялькевіч, Насовіч, Станкевіч),
сухмель м. — Круп. (СПЗБ),
сухмець ж. — мясц. (Станкевіч),
суш ж. — Чэрв. р., Астр., Воран., Навагр., Шчуч., Лях., Стол., Вілен. р. (СПЗБ, ТС, Мат. Гарадз., Шатэрнік),
суша ж. — Маст., Слон., Зэльв., Гл., Пін., Стол., Жытк., зах.-бран. р. (СПЗБ, ТС, Мат. Гарадз., ЖС, Растаргуеў, Янкоўскі),
сушка ж. — Верхнядзв., Лоеў. (СПЗБ, Янкова),
сушына ж. — Стол. (ТС),
бяздожджыца ж. — Навагр. (Мат. Гарадз.).

Паведаміць пра недакладнасьць