золкі; золка , вільготны і пранізліва халодны (пра надвор'е, дождж, вецер); пра адпаведны стан надвор'я.

золкі прым., золка прысл. — Віц. р., усх.-маг. р., Чэрв. р., Паст., Ашм., Лаг., Гл. (СПЗБ, Бялькевіч, Варлыга, Каспяровіч, Станкевіч, Шатэрнік, Янкоўскі, Мат. апыт.),
зылаваты прым., зылавата прысл. — Навагр. (Сл. Гарадз., Мат. апыт.),
зыраваты прым., зыравата прысл. — Дзятл. (СРЛГ, Мат. апыт.),
зыркі прым., зырка прысл. — Чашн. (Каспяровіч, Мат. апыт.),
азырны прым., азырна прысл. — Лід., Дзятл. (СПЗБ, Сл. Гарадз., Мат. апыт.),
ёдкі прым., ёдка прысл. — Мсцісл., Ветк. (Мат. Гом., Юрчанка, Мат. апыт.),
ядкі прым., ядка прысл. — Смален. р. (Дабравольскі, Мат. апыт.),
сядравы прым., сядрава прысл. — Слон. (Мат. Гарадз., Мат. апыт.),
сіверны прым., сіверна прысл. — Дубр. (Н. сл-сць, Мат. апыт.),
брызготны прым., брызготлівы прым. — Свісл. (Сл. Гарадз., СРЛГ),
брыскотлівы прым. — Карэл., Зэльв. (Сл. Гарадз., Сцяцко),
брыдкі прым., брыдка прысл. — Лоеў. (Янкова, Мат. апыт.).

Паведаміць пра недакладнасьць