зорны; зорна, які мае адносіны да зоркі, зорак ці пакрыты, усеяны зоркамі; пра наяўнасць мноства зорак на небе.

зорны прым., зорна прысл. — асн. мас. г. (паўн.-зах. з., усх.-маг. р. і усх.-пал. р. - спарадычна), зах.-пал. г., Беластоц. р. (ЛАБНГ, СПЗБ, Мат. Гарадз., СНМ, Мат. апыт.),
зоркі прым., зорка прысл. — пал. р. (ЛАБНГ, Мат. Гом., Мат. апыт.),
зорачны прым. — Валож., Навагр., Дзятл., Лях., Бых. (ЛАБНГ, СПЗБ),
зорашны прым. — Мсцісл., Рэч. (ЛАБНГ),
зорысты прым. — Стаўб., Навагр., Лід. (ЛАБНГ, Мат. Гарадз.),
зарысты прым. — Асіп., Слуцк. (ЛАБНГ),
зораваты прым. — Навагр. (СПЗБ),
зіраты прым. — Малад. (СЦБ),
звёзны прым. — паўн.-усх. д. (пераважна - віц.-маг. г.), Пух., Кір., Бабр., Гл., Саліг., Чач., Гом., Лоеў. (ЛАБНГ, СЦБ),
звёздачны прым., гвяздзісты прым. — Іўеў. (ЛАБНГ, СПЗБ),
вэдраны прым., вэдрана прысл. — Кам. (ДСБ, Мат. апыт.).

Паведаміць пра недакладнасьць