коўзкі, слізкі; коўзка, слізка, пра стан зямной паверхні ў час галалёду ці дажджу.

коўзкі прым., коўзка прысл. — Бярэз. (СПЗБ, Мат. апыт.),
скоўзкі прым., скоўзка прысл. — Гарадз. (Цыхун, Мат. апыт.),
слізкі прым., слізка прысл. — Чэрв. р. (Шатэрнік, Мат. апыт.),
склізкі прым., склізка прысл. — зах.-бран. р. (Растаргуеў, Мат. апыт.);

крыху коўзкі:
слізкаваты прым., слізкавата прысл. — мясц. (Насовіч),
склізкаваты прым., склізкавата прысл. — зах.-бран. р. (Растаргуеў);

коўзкі ў час галалёду:
галутлівы прым., галутліва прысл. — Гарад., Пол. (ЖНС, НЛ, Мат. апыт.),
галашчэчны прым., галашчэчна прысл. — Кобр. (СНМ, Мат. апыт.).

Паведаміць пра недакладнасьць