лужына , запоўненае дажджавой ці талай вадой паглыбленне на паверхні зямлі.

лужына ж. — Віц. р., Брасл., Глыб., Віл., Смарг., Воран., Чэрв., Вілен. р., Латгал. р. (СПЗБ, Мат. Гарадз., Каспяровіч, Станкевіч),
лужынка ж. памянш. — Воран. (СПЗБ),
лужана ж. — Зэльв. (СПЗБ),
лужа ж. — Паст., Глыб., Лід., Навагр., Драг., Калінк., Вілен. р. (СПЗБ, Мат. Гарадз., Станкевіч),
лужка ж. памянш. — Калінк. (СПЗБ),
калужа ж. — Іўеў., Гарадз. (СПЗБ),
калюга ж. — Віц. р., Мядз., Бял., Карэл., Свісл., Карм., Чач., Ветк., Лоеў., Маз., Петр., Жытк., Стол., зах.-бран. р. (СПЗБ, СЦБ, Мат. Гом., Н. сл-сць, Нар. скарбы, Каспяровіч, Растаргуеў, Яўсееў),
калюжа ж. — Браг., Петр., Хойн., Лоеў., зах.-бран. р. (Мат. Гом., Растаргуеў),
калюжка ж. памянш. — зах.-бран. р. (Растаргуеў),
калюжына ж. — Віц. р., Смарг., Баран., Рэч. (СПЗБ, Мат. Гом., Каспяровіч),
калужына ж. — Браг. (Мат. Гом.),
луміна ж. — Сен. (Каспяровіч, Станкевіч),
вымавіна ж. — Шчуч. (Сл. Гарадз.),
мачула ж. — Стаўб. (СЦБ),
дула ж. — Сен. (Каспяровіч),
зажор м. — Жлоб., Лоеў. (Мат. Гом.),
баюра ж. — Свісл. (Мат. Гарадз.),
растаўка ж. 'лужына з расталага снегу' — Кобр. (СНМ).

Паведаміць пра недакладнасьць