лёд, вада (у рацэ, у лужынах і інш.), якая замерзла і перайшла ў цвёрды стан.

лёд м. — агульн. (СПЗБ, Мат. Гарадз., ЖНшС, Каспяровіч, Насовіч, Мат. апыт.),
ляды мн. — Смарг. (СПЗБ),
лядок м. памянш. — Латгал. р. (СПЗБ),
ледавіны мн., ледакі мн. 'участкі зямлі, пакрытыя лёдам' — Паст. (СПЗБ),
галец м. 'незаснежаны чысты лёд' — Стол. (ТС),
гургаль м., гургалі мн. 'лёд, намерзлы на шыбах' — Гарадз. (СПЗБ, Цыхун),
прыберажні мн. 'намерзлы прыбярэжны лёд' — Гарадз. (Цыхун);

ільдзінка:
лядзінка ж. — Беластоц. р. (СПЗБ),
ледзячок м., ледзячкі мн. — Малад. (СПЗБ);

кавалак ільду:
лядыш м. — Чэрв. р. (Шатэрнік),
лядзяшка ж. — Рэч. (Мат. Гом.),
лядзянка ж. — Добр. (Мат. Гом.),
ледзень м. — Чач., Раг. (Мат. Гом.),
крыжка ж. — Гом. р. (Мат. Гом.),
глыжка ж. — Карэл. (Сл. Гарадз.);

тонкая ледзяная скарынка на вадзе:
сутон м. — Пух, Стол., Жытк. (ЛАБНГ, ТС),
сытон м., сутонь м. — Стол., Жытк. (ТС),
сцін м. — Драг. (НЛ),
сцюн м. — Бяроз. (ЛАБНГ),
шарош м. — Валож., Іўеў. (ЛАБНГ),
шарашок м. — Касц. (ЛАБНГ),
шарыш м. — Берасц. (НЛ),
шаросік м. — Маст. (ЛАБНГ),
шэрах м. — Кобр. (СНМ),
зыба ж. 'тонкі пласт ільду, які прагінаецца пад нагамі, але не правальваецца' — Гарадз. (Цыхун).

Заледзянелая ў час сцёку вада, лядзяш:
лядзяш м., ледзяшы мн. — Чэрв. (СПЗБ),
лядзяшка ж., лядзяшкі мн. — Шум. (ЛАБНГ),
лядзяк м., ледзякі мн. — Мёр. (ЛАБНГ),
лядак м., ледакі мн. — Паст., Астр. (ЛАБНГ, СПЗБ, Мат. Гарадз.),
ляднік м., леднікі мн. — Смарг. (СПЗБ),
лядунка ж. — Кругл. (ЖНС),
крыгі мн. — Мсцісл. (ЛАБНГ),
мярзляк м., мерзлякі мн. — Смарг., Стаўб., Дзятл. (СПЗБ, СЦБ, Мат. Гарадз.),
цяпляк м., цеплякі мн. — Уздз. (ЛАБНГ),
сасулька ж., сасулькі мн. — паўн.-усх. д., Слуцк. р., Гом. р., Мен., Кір., Бабр., Гарадз., Навагр., Карэл., Слон., Бяроз., Кам., Стол., Латгал. р., Беластоц. р. (ЛАБНГ, СПЗБ),
сасылька ж., сасылькі мн. — Гарад. (ЛАБНГ),
сасолька ж., сасолькі мн. — Арш. (ЛАБНГ),
пасысулька ж., пасысулькі мн. — Бераст. (ЛАБНГ),
сусулка ж., сусулкі мн. — Касц., Рэч. (ЛАБНГ),
сусолка ж., сусолкі мн. — Маг. р., усх.-маг. р., Гом. р. (ЛАБНГ, З нар. сл., Насовіч),
сусалка ж., сусалкі мн. — Петр. (ЛАБНГ),
сусойка ж., сусойкі мн. — Гарад. (ЛАБНГ),
сойка ж., сойкі мн. — Беш. (НС),
соска ж., соскі мн. — Беш., Докш. (ЛАБНГ),
сослі мн. — Беш. (НС),
сусла ж., суслы мн. — Бых., Клім., Жытк. (ЛАБНГ, ТС),
суслік м., суслікі мн. — Круп., Дзятл., Люб., Беластоц. р. (ЛАБНГ, СПЗБ, Мат. Гарадз.),
сусляк м., суслякі мн. — Віл., Дзятл. (ЛАБНГ, СПЗБ),
сіслюк м., сіслюкі мн. — Чашн. (ЛАБНГ),
сопель (супель) м. — Бяроз. (ЛАБНГ),
сапель (супель) м. — Івац., Кобр., Драг., Стол. (ЛАБНГ, НС, ЛП, СНМ),
соплі мн. — зах. з., Беластоц. р. (ЛАБНГ, СПЗБ, Мат. Гарадз., СНМ),
саплі мн. — зах.-пал. г. (за выключэннем заходняй часткі), Верхнядзв., Мёр., Вілен. р. (ЛАБНГ, СПЗБ, ЖНС),
сэпель м. — Навагр. (ЖС),
сэпаль м. — Гарадз. (ЖНС),
сэплі мн. — Смарг., Карэл. (СПЗБ),
сапляк м., саплякі мн. — зах. з., Асіп., Старадарож., Лельч., Вілен. р. (ЛАБНГ, СПЗБ, ЖС, НЛ, СНМ),
шапляк м., шаплякі мн. — Пух. (ЛАБНГ),
салапейка ж., салапейкі мн. — Лун. (ЛАБНГ),
смаркач м., смаркачы мн. — Дзятл., Бяроз. (ЛАБНГ),
сакрак м., сакракі мн. — Люб. (ЛАБНГ, СПЗБ),
сукрак м., сукракі мн. — Люб., Рэч. (ЛАБНГ, СПЗБ),
слізак м., слізакі мн. — Мядз. (СПЗБ),
сікяры мн. — Лід. (Сл. Гарадз.),
цурка ж., цуркі мн. — Бярэз., Чэрв., Кір., Нараўл., Малар. (ЛАБНГ, СПЗБ, НЛ),
цурак м., цуракі мн. — Раг. (СПЗБ),
цурыкі мн. — Раг. (ЛАБНГ),
цырбуль м., цырбулі мн. — Лаг. (Варлыга),
цырубалка ж., цырубалкі мн. — Віл., Чэрв., Асіп., Ельск. (ЛАБНГ, СПЗБ),
цурубалка ж., цурубалкі мн. — Нараўл. (ЛАБНГ),
царубалка ж., царубалкі мн. — Глыб. (ЛАБНГ),
брызгуль м., брызгулі мн. — Шчуч. (Сл. Гарадз., З нар. сл.),
бурбалка ж., бурбалкі мн. — Мёр. (ЛАБНГ),
капяжы мн. — Люб., Лун., Петр., Нараўл. (ЛАБНГ),
краплі мн. — Мядз., Дубр. (ЛАБНГ),
зызалка ж., зызалкі мн. — Карм. (Мат. Гом.),
стрэлка ж., стрэлкі мн. — Чэрв. р., Іўеў., Нясв., Слон., Слуцк., Саліг., Лях., Бабр., Гл., Жлоб., Светлагор., Калінк. (ЛАБНГ, СПЗБ, Сл. Гарадз., Шатэрнік),
дудка ж., дудкі мн. — Глыб. (ЛАБНГ),
свечка ж., свечкі мн. — Кобр. (ЛАБНГ, ЖНшС),
пікі мн., пігі мн. — Карэл. (ЛАБНГ),
пуцік м., пуцікі мн. — Верхнядзв., Ушацк. (ЛАБНГ, НЛ),
цыцка ж., цыцкі мн. — Воран., Навагр. (ЛАБНГ, З нар. сл.),
цыплік м., цыплікі мн. — Лід., Маст. (ЛАБНГ, СПЗБ),
цапляк м., цаплякі мн. — Уздз. (СПЗБ),
стрэхі мн. — Рэч., Малар. (ЛАБНГ, НЛ),
страпеннік м., страпеннікі мн. — Акц. (ЛАБНГ).

Ільдзіна на рацэ, на возеры:
крыга ж. — паўдн.-зах. д., сярэд.-бел. г., зах.-пал. г., Маг. р., Беластоц. р., спарадычна паўн. р. і ўсх.-маг. р. (ЛАБНГ, СПЗБ, Мат. Гарадз., Мат. Гом., ЖНшС, Каспяровіч, Насовіч, Шатэрнік),
скрыга ж. — Мёр., Леп., Барыс., Лаг., Віл., Валож., Асіп. (ЛАБНГ, СПЗБ, Варлыга),
крага ж. — Гарад. (ЛАБНГ),
крыжніца ж. — Пол., Беш. (ЛАБНГ, Каспяровіч, Станкевіч),
ільдзіна ж. — Рас., Беш., Дубр., Круп., Барыс. (ЛАБНГ),
льдзіна ж. — Брасл., Пол., Лёзн., Дубр., Гор., Маг., Лаг., Бярэз., Кам., Пін. (ЛАБНГ),
лядзіна ж. — Паст., Карэл., Пух., Крыч., Старадарож., Акц., Капатк., Лельч., Бяроз., Івац. (ЛАБНГ),
лядзянка ж. — Леп. (ЛАБНГ),
лядак м. — Паст. (ЛАБНГ),
глыза ж. — Карэл. (Сл. Гарадз.),
глыба ж. — Барыс. (ЛАБНГ),
плясніца ж. — Віц. (ЛАБНГ),
плясніца ж. — Гом. (Мат. Гом.),
ікра ж. — Гарадз. (ЛАБНГ),
брыла ж. 'ільдзіны на рацэ перад яе замярзаннем' — Гарадз. (Сл. Гарадз.);

вялікая крыга:
пліта ж. — Лёзн. (ЛАБНГ),
бурлашкі мн. — Гарадз. (Сл. Гарадз.),
забоі мн. — Навагр. (СПЗБ).

Рух лёду па цячэнню ракі вясной (у час раставання) ці ўвосень (перад ледаставам):
ледаход м. — усх.-маг. р. (Бялькевіч).

Дробны крохкі лёд ў выглядзе кашападобнай масы, які ідзе перад ледаставам або ў час вясновага крыгаходу:
шарош м. — Валож., Іўеў., Навагр., Стаўб., Уздз., Капыл., Буда-Каш., Пін. (ЛАБНГ, СПЗБ),
шораш м. — Смален. р. (Дабравольскі),
шараш м. — Чач. (ЛАБНГ),
шарыш м. — Гл. (ЛАБНГ),
шарэш м. — Іўеў., Чэрык., Касц., Асіп., Саліг., Жлоб., Ветк., Лельч., Лун., Стол. (ЛАБНГ, ТС, Сл. Гарадз.),
шэраш м. — Верхнядзв., Шарк., Валож, Клім., Слаўг., Ветк., Стол. (ЛАБНГ, СПЗБ, ТС),
шарашэй м. — Бяроз., Іван., Стол. (ЛАБНГ, НЛ),
шарашор м. — Нясв., Баран. (ЛАБНГ, СПЗБ),
шарос м. — Гарадз., Лід., Маст., Дзятл. (ЛАБНГ, СПЗБ),
шарус м. — Маст. (СПЗБ),
шэрах м. — Карм., Пін., Кобр. (ЛАБНГ),
зашэрхлы лёд — Драг. (ЛАБНГ),
шорах м. — Беластоц. р. (СПЗБ),
шорань ж. — Паст. (СПЗБ),
шарэнь м. і ж. — Петр. (ЛАБНГ),
шэрань м. і ж. — Рэч. (ЛАБНГ),
шэрхань м. і ж. — Чав. (ЛАБНГ),
шроні мн. — Гарадз. (Сл. Гарадз.),
шэрасць ж. — Глыб., Віл., Бял. (ЛАБНГ, СПЗБ),
шэрась ж. — Віл., Тал., Бых. (ЛАБНГ),
шуга ж. — Дубр., Арш., Мсцісл., Навагр., Кір., Лельч. (ЛАБНГ, Сл. Гарадз.),
шурга ж. — Астр. (ЛАБНГ),
ільдзінкі мн. — Ушацк., Пух., Касц., Хоц., Светлагор. (ЛАБНГ),
ільдзіначкі мн. — Пол. (ЛАБНГ),
ільдзіна ж. — Сен. (ЛАБНГ),
льдзінкі мн. — Гарад., Краснап. (ЛАБНГ),
лядзінкі мн. — Ушацк., Чашн., Лаг., Барыс., Асіп., Лях., Івац., Нараўл. (ЛАБНГ),
лядзінка ж. — Рас., Дзятл. (ЛАБНГ),
лядзянкі мн., лядзяначкі мн. — Слуцк. (ЛАБНГ),
лядзянка ж. — Дзятл. (ЛАБНГ),
лядышкі мн., ледышы мн. — Асіп. (ЛАБНГ),
ледзяшы мн. — Мен., Чэрв. (ЛАБНГ),
лядзяш м. — Чэрв. (ЛАБНГ),
ледзякі мн. — Лаг. (ЛАБНГ),
ледзячкі мн. — Малад. (ЛАБНГ),
леднячкі мн. — Паст. (ЛАБНГ),
лядок м. — Ушацк., Бабр. (ЛАБНГ),
лёд м. — Гарад., Барыс., Круп., Бярэз., Кругл., Шкл., Ашм., Воран., Карэл., Дзярж., Гарадз., Бераст., Зэльв., Слон., Ваўк., Люб., Старадарож., Пруж., Кам., Малар., Лельч., Светлагор., Хойн., Рэч. (ЛАБНГ),
паледзь ж. — Івац. (ЛАБНГ),
верхалёдзіца ж. — Кобр. (ЛАБНГ),
крыгі мн. — Бяроз., Добр., Лоеў. (ЛАБНГ),
крыга ж. — Раг., Рэч. (ЛАБНГ),
крыжкі мн. — Чэрык. (ЛАБНГ),
крыжніцы мн. — Беш. (ЛАБНГ),
скрыжніцы мн., скрыжальніцы мн. — Верхнядзв. (ЛАБНГ, СПЗБ),
сняжніца ж. — Віц., Паст., Докш., Бял. (ЛАБНГ, СПЗБ),
брыла ж. — Гарадз., Шчуч. (ЛАБНГ),
шатва ж. — Жытк. (ЖС),
сцён м. — Бяроз., Кобр., Драг. (ЛАБНГ),
сутон м. — Маз. (ЛАБНГ),
сытон м. — Люб. (ЛАБНГ),
сцяклец м. — Слуцк. (ЛАБНГ),
крыстальчыкі мн. — Клім. (ЛАБНГ),
драбкі мн. — Нараўл. (ЛАБНГ),
місурня ж. — Маг. (ЛАБНГ),
шыпа ж. — Акц. (ЛАБНГ),
іскра ж. — Рэч. (ЛАБНГ),
кра ж. — Гарадз. (СПЗБ),
бугаркі мн. — Шум. (ЛАБНГ),
бугры мн. — Ганц. (ЛАБНГ),
бугрысты лёд — Шум. (ЛАБНГ),
ласіцы мн. — Лун. (ЛАБНГ, Шаталава),
палойчык м. — Ельск. (ЛАБНГ).

Паведаміць пра недакладнасьць