мароз м. — усх.-маг. р., Чэрв. р., Глыб., Мсцісл., Ашм., Стаўб., Гарадз., Навагр., Зэльв., Ваўк., Смален. р., зах.-бран. р. (СПЗБ, Мат. Гарадз., Бялькевіч, Дабравольскі, Растаргуеў, Станкевіч, Шатэрнік, Юрчанка),
марозчык м. памянш. — Рэч. (НС),
марозы мн. — Кобр. (ЖНшС),
марозанькі мн. памянш. — зах.-бран. р. (Растаргуеў),
сцюжа ж. — Пол., Паст., Чашн., Лоеў. (ДАБМ, СПЗБ, Каспяровіч, Станкевіч, Янкова),
стужа ж. — усх.-маг. р., Чэрв. р., Мядз., Віл., Стол. (СПЗБ, ТС, Бялькевіч, Насовіч, Шатэрнік),
сціжа ж. — Паст. (СПЗБ),
сцюдзіна ж. — Смарг. (Сл. Гарадз.),
сцюдзёнае надвор'е — Пол. (ДАБМ),
стыдзь ж., стыль ж. — Віц. р. (Каспяровіч, Станкевіч),
зімнік м. — Карэл. (Сл. Гарадз.),
халадэча ж. — Лаг., Бял. (Варлыга, Яўсееў),
халаднеча ж. — зах.-бран. р. (Растаргуеў),
халадніца ж. — Лоеў. (Янкова),
пякельніца ж. — Мядз. (ЖС),
кіпень м. — Пін. (ДСБ),
трыскуць ж. — Свісл. (Сл. Гарадз.),
зюзька м. дзіц., зюзюк м. дзіц. — усх.-маг. р. (Бялькевіч, Станкевіч),
адзімак м. 'мароз, які здараецца пасля цёплых дзён на пачатку вясны' — мясц. (Насовіч, Станкевіч),
вярбіч м. 'мароз, які здараецца напярэдадні вербнай нядзелі' — мясц. (Насовіч),
ранішнік м. 'майскі мароз' — Лід. (Сл. Гарадз.),
злосная зіма 'надвор'е зімой з няспыннымі маразамі і мяцеліцамі' — Лаг. (Варлыга);
мароз з туманам:
шэран м. — Люб. (ЖНшС),
шэраш м. — Мёр. (ЖНС);
моцны мароз:
маразішча м. — спарадычна асн. мас. г., Жаб., Івац. (ЛАБНГ, СПЗБ),
марозішча м. — Ушацк., Паст., Докш., Арш., Тал., Барыс., Чэрв., Чач., Нараўл., Стол. (ЛАБНГ),
маразіска м. і н. — паўн.-зах. з., зах.-пал. г. (ЛАБНГ, Мат. Гарадз.),
марозіска м. і н. — Зэльв., Бяроз., Іван. (ЛАБНГ, Сл. Гарадз.),
маразіна м. — Лаг. (ЛАБНГ),
маразіна м. — Навагр. (ЛАБНГ),
маразюга м. — Глыб. (ЛАБНГ, СПЗБ),
маразюган м. — Мсцісл. (ЛАБНГ, Юрчанка),
маразяка м. — Мсцісл., Хоц., Пух. (СЦБ, Мат. Маг., Юрчанка),
маразянка ж. — Карэл. (Сл. Гарадз.),
пякун м. — Мсцісл., Клім., Лід., Жлоб., Смален. р. (ЛАБНГ, Сл. Гарадз., ЖС, Дабравольскі, Юрчанка),
крапун м., кіпун м. — Мсцісл. (Юрчанка),
кіпецень м., іскацень м. — Стол. (ТС),
скалюк м. — Мёр. (ЛАБНГ),
склюд м. — Верхнядзв. (Шаталава),
траскун м. — Мёр., Люб. (ЛАБНГ, ЖНС),
зыр м. — Дзярж. (ЛАБНГ),
галашчок м. — Бял., Пух. (Мат. дыял. сл., Шатэрнік),
халадзечына ж. — Лід. (ЛАБНГ);
лёгкія марозы, звычайна ранішнія, увосень і вясной:
замаразкі мн. — Лаг. (Варлыга, Станкевіч),
замаразак м. — Стол. (ТС),
замаразка ж. — Брасл. (СПЗБ),
замарозкі мн. — Мёр. (ЖНС),
замараз м. — Пух. (Мат. мен.-мал.),
прымаразкі мн. — Брасл., Стаўб., Навагр., Ваўк., Жытк., зах.-бран. р. (СПЗБ, ТС, З нар. сл., Н. сл-сць, Растаргуеў),
прымаразак м. — Чэрв. р., зах.-бран. р. (Растаргуеў, Шатэрнік),
пшымаразячак м. — Астр. (Н. сл-сць),
прызімкі мн. — Іўеў. (СПЗБ),
цяплік м., цяпляк м. — мясц. (Насовіч),
белы мароз 'замаразкі, пры якіх паверхня зямлі, раслін, прадметаў пакрываецца інеем' — Драг. (З нар. сл.),
цяпляк (ціпляк) м. 'замаразкі на глебе' — Бых. (Мат. дыял. сл.).