месяц, нябеснае цела, якое з'яўляецца спадарожнікам Зямлі і свеціць адбітым сонечным святлом.

месяц м. — агульн., Вілен. р., Смален. р., зах.-бран. р. (ЛАБНГ, СПЗБ, СЦБ, Мат. Гарадз., Каспяровіч, Растаргуеў, Шатэрнік),
месячык м. памянш. — Чэрв. р., Віл., Маг., Лід., Беластоц. р. (ЛАБНГ, СПЗБ, Шатэрнік),
месячак м. памянш. — Бярэз. (ЛАБНГ),
месяц м. — мясц. (Станкевіч),
месік м., месічак м. памянш. — усх.-маг. р. (ЛАБНГ, Насовіч, Станкевіч),
месячка м. і ж. — паўдн.-усх. з., зах.-бран. р. (ЛАБНГ, Мат. Гом., Нар. сл.-сць, Растаргуеў),
луна ж. — паўн. р., Віл., Барыс., Круп., Бярэз., Гор., Бых., Калінк., Браг. (ЛАБНГ, СПЗБ),
лунія ж. — Мёр. (ЛАБНГ),
туляч м. — Смарг. (Сл. Гарадз.),
вятох м. — Рас. (Шаталава);

маладзік:
маладзік м., маладзічок м. памянш. — агульн., Вілен. р., зах.-бран. р. (ЛАБНГ, СПЗБ, ТС, Мат. Гарадз., ЖНшС, Нар. сл., Каспяровіч, Растаргуеў, Станкевіч, Шатэрнік),
маладзенец м. — Латгал. р. (СПЗБ),
малады месяц — зах.-пал. г., Карэл., Слон., Ваўк., Беластоц. р. (ЛАБНГ, СПЗБ, ЖНшС),
малады месячак — Ваўк. (ЛАБНГ),
новы месячык — Гарадз., Бераст. (ЛАБНГ),
новенькі месяц — Маз. (ЛАБНГ),
ветах м. — Бял. (Яўсееў),
вятох м. — Шкл. (Н. сл-сць),
веташок м. памянш. — Мсцісл., Шкл., Бял. (НС, Н. сл-сць, Юрчанка),
сярпок м. — Вілен. р. (СПЗБ),
ражок м. — Раг. (Мат. Гом.);

месяц у пачатку другой чвэрці:
падпоўня ж. — Ашм., Валож., Гарадз., Дзятл., Стаўб., Чэрв., Акц., Рэч., Нараўл., Лоеў. (ЛАБНГ, СПЗБ),
падпоўна ж. — Мядз., Віл., Лаг., Чашн., Валож., Іўеў., Капыл., Карм., Калінк., Добр. (ЛАБНГ, СПЗБ),
падпоўная ж. — Малад., Барыс., Дзярж., Бых., Буда-Каш. (ЛАБНГ),
падпоўнае н. — Барыс., Валож., Люб., Гл., Петр., Ельск. (ЛАБНГ, Насовіч),
падпоўняе н. — Дзятл. (СПЗБ),
падпоўныя мн. — Леп., Клім. (ЛАБНГ),
падпоўнік м. — Пух., Асіп., Слуцк. (ЛАБНГ, СЦБ),
падпоўнічак м. — Старадарож. (ЛАБНГ),
перадпоўнік м. — Пух. (СЦБ),
поўнік м., поўня ж. — Пух., Чэрв. (Шатэрнік),
палова ж. — Лаг., Воран., Маст., Клім., Бабр., Рэч., Гом. (ЛАБНГ),
палавіна ж. — Ушацк., Віц., Лаг., Тал., Бярэз., Маг., Мсцісл., Слаўг., Касц., Хоц., Жлоб., Стаўб., Нясв., Слуцк., Баран., Лях., Стол. (ЛАБНГ),
палавінка ж. — Бярэз., Воран. (ЛАБНГ),
палавіна месяца — зах.-пал. г., Маз., Навагр., Зэльв., Слон. (ЛАБНГ, ЖНшС),
палавіна маладзіка — Верхнядзв., Бял., Краснап., Лід., Лун. (ЛАБНГ),
паўмесяца н. — Нясв., Пруж. (ЛАБНГ),
паўмесячыка н. — Гарадз. (ЛАБНГ),
нягодлівы месяц — Драг. (СНМ);

поўня:
поўня ж. і н. — цэнтр. з., зах.-пал. г., Шум., Касц., Лельч., Беластоц. р. (ЛАБНГ, СПЗБ, Мат. Гарадз., ЛП, Нар. скарбы, ЖНшС, Станкевіч),
упоўня ж. і н. — Стаўб. (ЛАБНГ),
пэльня (пэлня) ж. — Ашм., Іўеў., Воран., Вілен. р. (ЛАБНГ, СПЗБ, Мат. Гарадз.),
поўна ж. і н. — Лаг., Круп., Тал., Мсцісл., Маг., Бярэз., Валож., Стаўб., Капыл., Лях., Стол., Калінк., Рэч., Чач. (ЛАБНГ, СПЗБ),
упоўна ж. і н. — Стаўб. (ЛАБНГ),
поўне н. — Баран. (ЛАБНГ, СПЗБ),
падпоўне н. — Лоеў. (Янкова),
падпэўне н. — Гарадз. (Мат. Гарадз.),
пэльне н. — Бераст. (ЛАБНГ),
поўняе н. — Лоеў. (Янкова),
поўнае н. — Валож., Барыс., Бых., Раг. (ЛАБНГ, Насовіч, Станкевіч),
поўная ж. — Смарг., Віл. (СПЗБ),
поўныя мн. — Беш., Докш., Сен., Чашн., Дубр., Леп., Барыс., Бярэз., Бял., Бых., Слаўг., Чэрык., Бабр., Смарг., Люб. (ЛАБНГ),
поўната ж. — паўн. р., Мсцісл., Латгал. р., Вілен. р. (ЛАБНГ, СПЗБ, ЖНС, Н. сл-сць, Каспяровіч, Станкевіч),
паўната (месяца) ж. — Лоеў., Смален. р. (Дабравольскі, Янкова),
поўнатка ж. — Шум. (СПЗБ),
поўнік м. — Пух., Асіп., Слуцк., Саліг., Добр., Буда-Каш., Раг. (ЛАБНГ, СПЗБ, Мат. Гом., Станкевіч),
поўнічак м. — Старадарож. (ЛАБНГ),
поўны месяц — Докш., Віл., Воран., Іўеў., Карэл., Маст., Гарадз., Стаўб., Мен., Саліг., Ганц., Пруж., Драг., Бяроз., Лун., Лельч., Маз., Лоеў., Клім., Чав., Мсцісл. (ЛАБНГ, СПЗБ),
цэлы месяц — Слон., Берасц. (ЛАБНГ),
круглы месяц — Гарадз., Зэльв. (ЛАБНГ),
старык м. — Бяроз., Лун., Лоеў. (ДСБ, Шаталава, Янкова),
гнілец м. — Пін. (НЛ),
планэта ж. — Вілен. р. (СПЗБ);

месяц у пачатку апошняй чвэрці:
вятох м. — Верхнедзв., Глыб., Беш., Сен., Віц., Шум., Леп., Дубр., Гор., Віл., Смарг., Ашм., Валож., Смален. р. (ЛАБНГ, СПЗБ, СЦБ, Дабравольскі, Каспяровіч, Насовіч, Станкевіч),
вяток м. — Слаўг. (ЛАБНГ),
вітах м. — Віл. (СПЗБ),
ветах м. — Віц. р., Лаг., Малад., Іўеў. (СПЗБ, Варлыга, Каспяровіч, Станкевіч),
вётах м. — Віц. р., Іўеў., Лід. (ЛАБНГ, СПЗБ, Каспяровіч),
веташок м. — паўн.-усх. д., спарадычна сярэд.-бел. г., Смален. р. (ЛАБНГ, НС, Варлыга, Дабравольскі, Каспяровіч, Насовіч),
старык м. — паўдн.-усх. з., Чэрв., Латгал. р. (ЛАБНГ, СПЗБ, НЛ),
старычок м. — Чэрв., Добр., Лоеў. (ЛАБНГ),
стары м. — Стол., Лельч., Нараўл. (ЛАБНГ),
стары месяц — Смарг., Гарадз., Дзятл., Капыл., Ганц., Берасц., Бяроз., Стол., Вілен. р. (ЛАБНГ, СПЗБ),
стары месячык — Гарадз. (ЛАБНГ),
стары маладзік — Івац. (ЛАБНГ),
чарнец м. — Івац. (ЛАБНГ, НС),
гнілец м. — Асіп. (ЛАБНГ),
сярпок м. — Ашм., Воран. (СПЗБ, Мат. Гарадз.),
схадок м. — Шкл., Чав., Бых., Слаўг. (ЛАБНГ),
споўната ж. — Латгал. р. (СПЗБ).

Чвэрць месячнага перыяду:
квадра ж. — Віц. р., Чэрв. р., Смарг., Іўеў., Кобр., Стол., Жытк. (СПЗБ, ТС, СНМ, Каспяровіч, Насовіч, Станкевіч, Шатэрнік),
кватарга ж. — Гарад. (НЛ),
змена ж. — Віл. (СПЗБ, Насовіч, Станкевіч),
змяны мн. — Іўеў., Гарадз. (СПЗБ, Цыхун);

першая фаза Месяца:
маладыя дні — Пруж. (СПЗБ),
настаццё н. — Зэльв., Баран., зах.-бран. р. (СПЗБ, ЖС, Растаргуеў),
пачатак м. — Шчуч. (ЛАБНГ),
першая квадра — Мядз., Бераст., Пруж. (ЛАБНГ),
первая квадра — Шкл., Добр., Хойн. (ЛАБНГ),
первый квадра — Арш. (ЛАБНГ);

другая фаза Месяца:
перакрой (малады) — Капыл. (ЛАБНГ),
перакрой (маладзіка) — Лоеў. (ЛАБНГ),
сярэдзіна ж. — Шчуч. (ЛАБНГ),
другая змена — Віл. (ЛАБНГ),
другая квадра — Паст., Ашм., Смарг., Мядз., Іўеў., Ваўк., Уздз., Мен., Пух., Чэрв., Бярэз., Мсцісл., Слаўг., Чач., Добр., Светлагор., Хойн., Лун. (ЛАБНГ),
друга квадра — Івац. (ЛАБНГ),
утарая (втарая) квадра — Беш., Сен., Шкл. (ЛАБНГ),
друга чэцверць — Ушацк. (ЛАБНГ);

трэцяя фаза Месяца:
трэцяя нядзеля — Пух. (ЖС),
трэйцяя нядзеля — Стаўб. (З нар. сл.),
луннае цячэнне — Смален. р. (Дабравольскі),
сход м. — Сен. (Каспяровіч);

пачатак трэцяй фазы Месяца:
рушанне н. — Чэрв., Ганц., Лоеў. (СПЗБ, Янкова),
рушэнне н. — Лун. (Шаталава);

апошняя фаза Месяца:
сход м. — Маг. р., усх.-маг. р., Гом. р., зах.-бран. р., спарадычна паўн. р., Ашм., Смарг., Віл., Лаг., Барыс., Круп., Карэл., Ваўк., Івац., Жытк., Гл. (ЛАБНГ, СПЗБ, ТС, Сл. Гарадз., Варлыга, Растаргуеў, Юрчанка),
ісход м. — Шум., Акц. (ЛАБНГ),
схода ж. — Сен., Карэл., Ганц., Драг., Лельч. (ЛАБНГ, ЖС),
сходы мн. — Кругл., Арш., Дубр., Гор., Рэч. (ЛАБНГ),
сходнія дні — слуцк.-маз. г., Бярэз., Пух., Стаўб., Уздз., Ганц., Драг. (ЛАБНГ, СПЗБ, СЦБ, СНМ, Н. сл-сць),
сходныя дні — Тал., Стаўб. (ЛАБНГ),
сходны дні — Кобр. (ЛАБНГ),
старыя дні — Іўеў., Шчуч., Бераст., Пруж., Бяроз., Іван., Драг., Беластоц. р. (ЛАБНГ, СПЗБ, ЛП, СНМ),
пасленны (пасленні) дні — Пін. (ЛАБНГ),
пустыя дні — Брасл., Астр., Іўеў. (ЛАБНГ СПЗБ),
адбытачныя (адбытныя) дні — Брасл. (ЛАБНГ, СПЗБ),
збытныя (збытнія) дні — Паст. (ЛАБНГ, СПЗБ),
збыта ж. — Мен. (ЛАБНГ),
споўні мн. — Кобр. (ЖНшС),
змены мн. — Пруж., Берасц. (ЛАБНГ),
змяны мн. — Свісл. (Н. сл-сць),
гнілая нядзеля — Ветк. (ЛАБНГ),
астатня (астатняя) квадра — Паст., Бераст., Івац. (ЛАБНГ),
паследняя квадра — Гарад. (ЛАБНГ),
чацвёртая квадра — Кобр., Рэч. (ЛАБНГ).

Паведаміць пра недакладнасьць