пагодлівы, пагодны; пагодліва, пагодна, які вызначаецца добрым, пераважна ясным, сонечным надвор'ем; пра наяўнасць добрага надвор'я.

пагодлівы прым., пагодліва прысл. — Брасл., Віл., Чэрв., Шчуч., Лях., Бяроз., Кобр., Жытк., Калінк., Смален. р. (ЛАБНГ, СПЗБ, ТС, ЖНшС, Дабравольскі, Насовіч, Станкевіч, Мат. апыт.),
пагодны прым., пагодна прысл. — усх.-маг. р., Валож., Стол., Беластоц. р. (СПЗБ, ТС, СЦБ, Бялькевіч, Насовіч, Станкевіч, Мат. апыт.),
ведраны прым., ведрана прысл. — Саліг. (ЛАБНГ, Мат. апыт.),
ведраны прым., ведрано прысл. — Драг. (СНМ, Мат. апыт.),
ясны прым., ясна прысл. — Віц. р., Калінк. (ЛАБНГ, Каспяровіч, Мат. апыт.),
свяцінны прым. — Астр. (Сл. Гарадз.),
прозарны прым., прозарна прысл. — мясц. (Станкевіч),
сонначны прым., сонначна прысл. — Лях. (СПЗБ, Мат. апыт.),
слонечны прым., слонечна прысл. — Лід. (Сл. Гарадз., Мат. апыт.),
слонешны прым., слонешна прысл. — Шчуч. (З нар. сл., Мат. апыт.),
харошы прым. — Брасл., Вілен. р. (СПЗБ),
смарговы прым. 'які вызначаецца ясным, сонечным надвор'ем улетку' — мясц. (Станкевіч).

Паведаміць пра недакладнасьць