праясніцца (пра неба), стаць ясным, свабодным ад хмар; праяснець.

выясніцца зак. — Брасл., Лаг., Рэч. (ЛАБНГ, СПЗБ, Варлыга),
яснецца незак. — Мсцісл. (Юрчанка),
пад'яснівацца незак. — Мядз., Навагр. (СЦБ, Мат. Гарадз.),
галіцца незак. — мясц. (Станкевіч),
разабрацца зак. — Гл. (Янкоўскі),
расчысціцца зак., расчысціць зак. — Мсцісл. (Юрчанка, Мат. апыт.),
разветрыцца зак. — Смален. р. (Дабравольскі),
разветраць зак. — Лаг. (Мат. мен.-мал.),
вызвездзіцца зак. — Дубр., Глыб., Віл., Гор., Мсцісл., Светлагор., Браг. (ЛАБНГ, СПЗБ, Юрчанка),
вызвездзіць зак. — Гарад., Арш., Мсцісл., Іўеў., Раг., Рэч., Лоеў. (ЛАБНГ, Мат. Гом., Юрчанка),
пралысіцца зак. 'праясніцца месцамі, участкамі' — Мядз. (НС),
тэнчавець незак. 'праясняцца, пераліваючыся вясёлкай' — Воран. (Сл. Гарадз.),
гранічыць незак. 'праясняючыся, раздзяляцца палоскамі хмар' — Пін. (НЛ).

Паведаміць пра недакладнасьць