раставаць (пра снег, лёд, град, шэрань, паверхню зямлі і інш.), пераходзіць у вадкі стан пад дзеяннем сонечнага цяпла; пераставаць быць мёрзлым.

раставаць незак. — зах.-пал. г., паўн.-зах. з., сярэд.-бел. г., Маг. р., Беш., Ушацк., Леп., Жытк. (ЛАБНГ, СПЗБ, ТС, Шатэрнік),
растаць зак. — Маст., Лях., Стол., Жытк. (СПЗБ, ТС),
растаіваць незак. — Пол., Мёр. (ЛАБНГ),
таяць незак. — паўн.-усх. д., сярэд.-бел. г. (ЛАБНГ, Насовіч),
таняць незак. — Пух., Карэл., Маст., Гарадз., Лун., Хойн., Ветк. (ЛАБНГ),
таць незак. — Пух. (З нар. сл.),
праталівацца незак., праталіцца зак. — мясц. (Насовіч),
тапіцца незак. — Свісл. (ЛАБНГ),
тапнець незак., растапляцца незак. — Воран. (ЛАБНГ, Шаталава),
растаплець зак. — Вілен. р. (СПЗБ),
растаропіць зак. — Гарад. (НЛ),
развадзянець зак. — Лаг. (Варлыга),
распускацца незак. — Брасл. (ЛАБНГ),
распусціць зак. — зах.-бран. р. (Растаргуеў),
пусціць зак. — Вілен. р. (СПЗБ),
адлігаць (адлягаць) незак. — Раг., Хойн. (ЛАБНГ, СПЗБ),
спаўзаць незак. — Смарг. (ЛАБНГ),
гінуць незак., згінуць зак. — Стаўб. (СЦБ, Мат. апыт.),
хляпнуць зак., хлюпнуць зак. 'адтаяць (пра дарогі)' — Драг. (ЛП),
нажраць зак. 'пра ваду, якая збіраецца пад снегам падчас яго раставання' — Мсцісл. (Юрчанка),
драць незак. 'раставаць (пра лёд у вадаёмах)' — Гарад. (НЛ).

Паведаміць пра недакладнасьць