снег, атмасферныя ападкі ў выглядзе белых камячкоў, якія складаюцца з зорачкападобных крышталікаў; суцэльная маса такіх ападкаў, што пакрывае пэўную прастору.

снег м., сняжок м. памянш. — агульн., Смален. р. (СПЗБ, Мат. Гарадз., ЖНшС, Дабравольскі, Шатэрнік, Мат. апыт.),
снягі мн. — Смален. р. (Дабравольскі),
сняжынка ж. 'адзін снежны крышталік' — Ваўк. (Мат. Гарадз.),
пароша ж. 'снег, які толькі што выпаў' — Калінк., Раг. (СПЗБ),
навісь (навясь) ж. 'снег, які ляжыць на дрэвах' — Дзятл. (ЖС),
подліп ж. 'снег, які прыліп на дрэвы і інш. у час адлігі' — Смален. р. (Дабравольскі),
набой 'снег на дарозе, утрамбаваны конскімі капытамі' — Гарадз. (Цыхун),
трусца ж. 'густы сняжок' — Бераст. (Сл. Гарадз.),
вокідзь ж. 'густы снег, які падае камякамі' — Гл. (Янкоўскі),
парошка ж. 'вельмі дробны сняжок', нарап м. 'дробны, пухкі снег, які храбусціць пад палазамі саней' — мясц. (Насовіч);

дробны, цвёрды, сухі снег:
крупы мн. — Беш. (Каспяровіч, Станкевіч),
крупа ж. — Кобр. (ЖНшС),
сыпун м. — Чэрв. (СПЗБ, НЛ),
брызголь м. — Гарадз., Старадарож. (СПЗБ, НС),
брызгуль м. — Гарадз. (СПЗБ),
серан м. — Беш. (Каспяровіч),
галадзіца ж. — Кобр. (ЖНшС),
сенечнік м. — Карэл. (Сл. Гарадз.);

вязкі, развадзянелы з вадой снег:
шалёпа ж. — Лід. (Сл. Гарадз.),
растаропа ж. — Лаг. (Варлыга);
веснавік м. 'веснавы снег з марозам' — Бераст. (Сл. Гарадз.);

снег (веснавы або восеньскі), які бывае нядоўга (некалькі дзён), а потым растае:
зазімак м. — Пух., Бял. (ЖС, Мат. дыял. сл.),
окід (вокід) м. — пал. р. (ЛП);

апошні снег:
падскробак м. — Лаг., Круп. (СЦБ),
падмецце н. — Бярэз., Навагр., Раг. (Мат. Гом., СЦБ, СРЛГ),
змётак м. — Чач. (Мат. Гом.),
апошні снег — Воран. (Мат. Гарадз.);
снегавіца 'густое снежнае покрыва' — Стаўб. (Мат. мен.-мал.),
кутрыжка ж. 'ком снегу' — Чэрв. р. (Шатэрнік);

гурба снегу:
гурба ж. — паўн.-зах. з., Чэрв. р., спарадычна зах.-пал. г. (пераважна заходняя частка), Верхнядзв., Чашн., Бял., Бых., Асіп., Вілен. р. (ЛАБНГ, СПЗБ, ЖНшС, Каспяровіч, Станкевіч, Шатэрнік),
гурбачка ж. памянш. — мясц. (Станкевіч),
гурба ж. — Бял., Бых., Добр., Стол. (ЛАБНГ, Станкевіч),
гурма ж. — Жаб. (ЛАБНГ),
гурбіна ж. — Мёр. (ЛАБНГ),
гурбан м., гурбаны мн. — Маст. (ЛАБНГ, СПЗБ),
горба ж. — Гарадз., Маст. (СПЗБ, Цыхун),
гарбяк м. — Бял. (НС),
гура ж. — паўдн.-усх. з., Чэрв. р., зах.-пал. г. (за выключэннем заходняй часткі), Уздз., Навагр., Капыл., Зэльв., Слон., Свісл., Баран., Лях., Ганц., Пруж. (ЛАБНГ, СПЗБ, ТС, Сцяцко, Шатэрнік, Янкоўскі),
гуровіца ж. — Стол. (ЛАБНГ),
сумёт м. — Віц. р., Рас., Тал., Гор., Шкл., Мсцісл., Чав., Клім., Чэрык., Краснап., Стаўб., Карм., Добр., Браг. (ЛАБНГ, СПЗБ, Каспяровіч, Насовіч, Станкевіч),
замёт м. — Драг., Беластоц. р. (СПЗБ, ЛП),
замецце н. — Драг. (ЛП),
намёт м., намёцік м. памянш. — Мсцісл. (Юрчанка),
намець ж. — Стол. (ТС),
сувей м. — Лаг., Барыс., Чэрв. (ЛАБНГ, СПЗБ, Варлыга, Шаталава),
сумей м. — Лаг. (Варлыга),
снегавей м. — Іўеў. (Сл. Гарадз.),
сугроб м. — віц.-маг. г., Гом. р., Мёр., Навагр., Карэл., Івац. (ЛАБНГ, СПЗБ),
сагроб м. — Касц. (ЛАБНГ),
курган м. — Брасл., Навагр., Карэл., Гарадз., Дзятл., Ваўк., Бераст., Бял., Асіп., Беластоц. р. (ЛАБНГ, СПЗБ),
груд м. — Слаўг. (ЛАБНГ),
угруд м. — Верхнядзв. (ЛАБНГ),
варахі мн. — Петр. (ЛАБНГ),
курпялі мн. — Навагр. (СРЛГ),
сярон м. — зах.-бран. р. (Растаргуеў),
іверань м. — Мсцісл. (Юрчанка),
паддымка ж. 'снежны занос' — Віц. р. (Каспяровіч).

Снегапад:
сняговіца ж. — Стаўб. (Мат. мен.-мал.),
сняжніца ж. — Лаг. (Варлыга),
плюта ж. — Драг. (З нар. сл.),
сляпы снег 'снегапад пры яркім сонцы' — Бераст. (Сл. Гарадз.).

Праталіна:
праталіна ж. — Лаг. (Варлыга, Насовіч),
прыталка ж. — Лаг. (Варлыга),
таліна ж. — Слон., Малар. (Сл. Гарадз., НЛ),
расталле н. — Стол. (НЛ),
смуга ж. 'асадак смецця на месцы талага снегу' — Іўеў. (Сл. Гарадз.).

Паведаміць пра недакладнасьць