сонца, нябеснае свяціла ў выглядзе вогненнага шара, вакол якога круціцца Зямля і іншыя планеты нашай Галактыкі; святло, цяпло, якое вылучаецца гэтым свяцілам.

сонца (соўнца) н. — агульн., Смален. р., зах.-бран. р. (ЛАБНГ, СПЗБ, Мат. Гарадз., СНМ, Дабравольскі, Каспяровіч, Насовіч, Растаргуеў, Шатэрнік, Мат апыт.),
сонейка н. памянш. — паўдн.-зах. д. (за выключэннем Гарадз. р.), спарадычна паўн. р., Бял., Кліч., Віл. (ЛАБНГ, СПЗБ, Каспяровіч, Насовіч),
соннейка н. памянш. — зах.-бран. р. (Растаргуеў),
соўнейка (солнейка) н. памянш. — сярэд.-бел. г., Маг. р., Шарк., Беш., Докш., Дубр. (ЛАБНГ, СПЗБ, Мат. мен.-мал., Шатэрнік),
соўійка н. памянш. — Барыс. (ЛАБНГ),
соўненька н. памянш. — Пол., Ушацк., Чашн., Малад., Крыч. (ЛАБНГ, ЖС, Каспяровіч),
соўнека н. памянш. — Слаўг., Маз., зах.-бран. р. (ЛАБНГ, Растаргуеў),
сонека н. памянш. — Драг., Жытк. (ЛАБНГ),
соненька н памянш. — Свісл., Бяроз. (ЛАБНГ, Насовіч),
сонечка н. памянш. — зах.-пал. г., Акц. (ЛАБНГ),
сончака н. памянш. — Чэрык. (ЛАБНГ),
сонцайка н. памянш. — Бых. (ЛАБНГ),
соннушка н. памянш. — зах.-бран. р. (Растаргуеў),
соўнушка (солнушка) н. памянш., соўнышка (солнышка) н. памянш. — спарадычна ўсх. з., Мёр. (ЛАБНГ),
слонца (слоньца) н. — паўн.-зах. з., Лях., Латгал. р., Вілен. р., Беластоц. р. (ЛАБНГ, СПЗБ, ДСБ, Мат. Гарадз., ЖС, З нар. сл., Н. сл-сць, Цыхун),
слонейка н. памянш. — Паст., Смарг., Ашм., Валож., Шчуч., Стаўб., Вілен. р. (ЛАБНГ, СПЗБ),
слоўнейка н. памянш. — Валож. (ЛАБНГ, СПЗБ),
слоненька н. памянш. — Брасл. (ЛАБНГ),
слонечка н. памянш. — Воран., Маст. (ЛАБНГ, СПЗБ),
слоначка н. памянш. — Гарадз. (ЛАБНГ, СПЗБ),
слонка н. памянш. — Гарадз., Беластоц. р. (ЛАБНГ, СПЗБ, Мат. Гарадз., Цыхун),
карона ж. — Віц. р. (Каспяровіч),
быстра сонца 'вельмі яркае сонца' — Драг. (ЛП),
прысонне н. 'кола вакол сонца' — Драг. (ЛП),
прыслонне н. 'чырвоны слуп над сонцам на заходзе' — Кобр. (НЛ).

Сонечны прамень:
промень м. — Воран., Слон. (СПЗБ, Мат. Гарадз.),
прэмень м. — Саліг. (Н. сл.-сць),
каса ж. — Чэрв. р., Лаг. (СПЗБ, Варлыга, Шатэрнік),
мятла ж. — Берасц. (НЛ),
луч м. — Кобр., Беластоц. р. (СПЗБ, СНМ),
пагара ж. 'пукі сонечных праменняў над воблакамі' — Валож. (СЦБ),
мётлы толькі мн. 'сонечныя палосы-праменні паміж хмарамі' — Берасц. (НЛ).

Паведаміць пра недакладнасьць