сузор'е, участак неба з групай зорак, аб'яднанай агульнай назвай.

Вялікая Мядзведзіца:
Мядзведзіца ж. — цэнтр. з., Пол., Ушацк., Ганц., Івац., Кобр., Маз., Лельч. (ЛАБНГ, ЖНшС, Мат. апыт.),
Вялікая Мядзведзіца — Верхнядзв., Ушацк., Віл., Карэл., Чэрв., Раг., Чэрык., Касц., Слуцк., Люб., Добр., Хойн., Нараўл., Кобр. (ЛАБНГ),
Бальшая Мядзведзіца — Маг. р., усх.-маг. р., Ушацк., Барыс., Баран., Карм., Лельч. (ЛАБНГ),
Вядзьмедзіца ж. — Іўеў., Стол. (ЛАБНГ, СПЗБ),
(Вялікі) Воз м. — зах. з., Вілен. р. (ЛАБНГ, СПЗБ, Мат. Гарадз., ЖНшС, Цыхун),
Іллёў Воз — Чашн. (Каспяровіч),
Папулярны Воз — Іўеў. (ЛАБНГ),
Возік м. — Пін., Стол. (ЛАБНГ),
Вазак м. — Лід. (ЛАБНГ),
Аліяшова Павозачка — Смарг. (СПЗБ),
Калёсы мн. — Брасл. (ЛАБНГ),
Бальшыя Калёсы — Карм. (ЛАБНГ),
Калясніца ж. — Глыб., Хоц., Іван., Малар. (ЛАБНГ, СПЗБ),
Каляска ж. — Беластоц. р. (СПЗБ),
Гражуля Колы — Астр. (ЛАБНГ, СПЗБ),
Конь м. — Верхнядзв. (ЛАБНГ, СПЗБ),
Конь з Вазом — Мёр. (ЖНС),
Воз з Канём — Гарадз. (ЛАБНГ),
Воз і Конь — Бяроз. (ЛАБНГ),
Конь і Калёсы — Леп. (ЛАБНГ),
Пасажыркі мн. — Чач. (ЛАБНГ, ЖС),
Кош м. — Драг. (ЛАБНГ, НЛ),
Коўш м. — Паст., Мёр., Гарад., Віц., Барыс., Бераст., Зэльв., Чэрв., Слуцк., Бых., Чач., Лельч. (ЛАБНГ),
Коўшык м. — Пух., Уздз., Капыл., Стол. (ЛАБНГ, СПЗБ),
Чаша ж. — Бял. (ЛАБНГ, НС),
Палойнік м. — Гарад. (ЛАБНГ, НЛ),
Сіта н. — Баран. (СПЗБ),
Сітка н. — Смарг., Гарадз., Шчуч., Зэльв., Баран., Мен. (ЛАБНГ, СПЗБ),
Сітца н. — Рас., Пол., Ушацк., Лаг., Докш., Віл., Паст., Астр., Смарг., Маст., Стаўб., Дзярж., Капыл. (ЛАБНГ, СПЗБ, Мат. Гарадз.),
Сітцо н. — Астр. (Мат. Гарадз.),
Сіточка н. — Воран., Ваўк. (ЛАБНГ, СПЗБ),
Рэшата н. — Вілен. р. (СПЗБ),
Рашотка ж. — Кір. (ЛАБНГ),
Рандэлечак м. — Валож. (ЛАБНГ),
Папрыца ж. — Акц. (ЛАБНГ),
Стажар м. — Бых., Лун. (ЛАБНГ),
Стажары мн. — Карэл., Стаўб., Бярэз., Гл. (ЛАБНГ, Мат. Гарадз.),
Стажар'е н. — Гарадз. (Сл. Гарадз.),
Сажор м. — Бял. (ЛАБНГ),
Вісажор м. — Слаўг., Чэрык., Краснап., Карм. (ЛАБНГ),
Вісажар м. — Маг. р., усх.-маг. р., Гом. р., Арш., Дубр., Круп., Шчуч. (ЛАБНГ),
Валасажар м. — усх.-пал. р. (ЛАБНГ),
Валасазар м. — Стол. (ЛАБНГ),
Валасажор м. — Ветк. (ЛАБНГ),
Валосы мн. — Шум. (ЛАБНГ),
Валосны мн. — Гарад. (ЛАБНГ),
Касцы мн. — Валож., Нясв., Пруж., Кам. (ЛАБНГ),
Касары мн. — Івац., Кобр., Вілен. р. (ЛАБНГ, СПЗБ, СНМ),
Шасцёрка ж. — Круп. (ЛАБНГ),
Семярычкі мн. — Асіп. (ЛАБНГ),
Семізвездзіца ж. — Барыс., Жлоб. (ЛАБНГ, СПЗБ),
Майсаш м., Піясаш м. — Тал. (ЛАБНГ).

Малая Мядзведзіца:
Каромісла н. — Мёр., Гарадз. (СПЗБ, ЖНС),
Коўшык м. — Буда-Каш., Добр. (Мат. Гом.),
Вышазар м., Стожар'е н. — Смален. р. (Дабравольскі).

Плеяды:
Сіцечка н. — Гарадз., Шчуч. (НЛ, Цыхун),
Сіцяцка н. — Гарадз. (СПЗБ),
Сітца н. — Мёр., Докш., Мядз. (СПЗБ, ЖНС),
Сітцо н. — Чэрв. р., Паст., Уздз., Клецк., Лях., Вілен. р. (СПЗБ, Шатэрнік, Мат. апыт.),
Стажар м. — зах.-бран. р. (Растаргуеў),
Валасажар м. — Раг., зах.-бран. р. (СПЗБ, Растаргуеў),
Вісажар м. — Бял. (НС, Н. сл-сць),
Велісазар м. — Сен. (Каспяровіч),
Купка ж. — Драг. (ЛП),
Курачка ж. — Кам. (ЖНшС),
Курачкі толькі мн. — Беластоц. р. (СПЗБ).

Пояс Арыёна:
Граблі мн. — Віц. р. (Каспяровіч),
Каромісел м., Каромісла н. — Сен. (Каспяровіч),
Касцы мн. — Віц. р., Астр., Іўеў., Воран., Лід., Шчуч., Клецк., Латгал. р., Беластоц. р. (СПЗБ, Мат. Гарадз., Каспяровіч, Мат. апыт.),
Касары мн. — Кобр., Лельч. (НЛ, ЖНшС).

Назвы асобных сузор'яў:
Каза ж. — Гарад. (НЛ),
Крыж м. — Жлоб. (Мат. Гом.).

Паведаміць пра недакладнасьць