туман, згушчэнне драбнейшых кропелек вады або ледзяных крышталікаў у прыземных пластах атмасферы, што робіць паветра непразрыстым.

туман м. — усх.-маг. р., Смарг., Чэрв., Кобр., Жытк., Вілен. р. (СПЗБ, ТС, ЖНшС, Бялькевіч),
тумань ж. — Стол. (ДСБ, НЛ),
тма ж. — мясц. (Насовіч),
смуга ж. — Лаг., Смарг., Воран. (СПЗБ, Варлыга),
смуга ж. — Драг. (СНМ),
імгла ж. — усх.-маг. р., Маст. (СПЗБ, Бялькевіч),
мыгла ж. — Мядз., Малад. (ЛАБНГ, СЦБ),
мла ж. — Берасц., Бяроз. (ДСБ, Шаталава),
імга ж. — Смален. р. (Дабравольскі),
навісь ж. — Хойн. (Шаталава),
рось ж. — мясц. (Станкевіч),
шумочак м. памянш. — Воран. (СПЗБ),
курэц м. — Лаг. (Варлыга),
зызар м. — Іўеў. (Сл. Гарадз.),
зэс м. — Навагр. (Сл. Гарадз.),
смага ж. 'імгла на гарызонце ўлетку ў спякотны час' — мясц. (Станкевіч);

густы туман, туманнасць:
туманішча ж. — Акц. (Мат. Гом.),
цямравасць ж. — Іўеў. (Сл. Гарадз.);

туманнае акружэнне Месяца:
кола н. — Вілен. р. (СПЗБ),
круг м. — Слон. (Мат. Гарадз.).

Паведаміць пра недакладнасьць