холад , адносна нізкая тэмпература навакольнага асяроддзя (паветра, вады і пад.); халоднае надвор'е.

холад м. — усх.-маг. р., Брасл., Смарг., Мядз., Мен., Пух., Стол., Жытк., Вілен. р., Латгал. р. (СПЗБ, ТС, Бялькевіч, Станкевіч),
зімната ж. — Брасл., Іўеў., Вілен. р. (СПЗБ, Мат. мен.-мал.),
зімнасць ж. — мясц. (Насовіч),
зімно н. — Смарг., Ашм., Іўеў., Беластоц. р. (СПЗБ),
стынь ж. — Мсцісл., Чав., Бых. (Мат. Маг., Юрчанка),
стыль ж. — зах.-бран. р. (Растаргуеў),
стыліца ж. — Чав., Бых. (Мат. Маг.),
астуда ж. — Астр. (СРЛГ),
зяб м. — Жытк. (ТС),
дубар м. экспр. — Зэльв., Ваўк., Люб. (СРЛГ, ЖС),
ліха н. — Смален. р. (Дабравольскі),
зюзя ж. дзіц. — Чэрв. р., Мсцісл., Астр., Гарадз., Клецк., Стол., Гл., зах.-бран. р. (ТС, Мат. Гарадз., НЛ, Нар. скарбы, Насовіч, Растаргуеў, Цыхун, Шатэрнік, Юрчанка, Янкоўскі),
зюзька ж., зюзечка ж. памянш. — Чэрв. р. (Насовіч, Шатэрнік),
склём м. — Круп. (Мат. мен.-мал.),
брызклая пагода — Лоеў. (Янкова),
халады мн. 'халодны час, перыяд' — Віц. р. (Каспяровіч, Станкевіч);

моцны холад:
халадэча ж. — Чэрв. р., Лаг., Драг. (СПЗБ, ЛП, Шатэрнік),
халадзеча ж. — Стол. (ТС),
халаднеча ж. — Драг., Жытк., Лоеў., Браг. (ТС, Мат. Гом., СНМ, Янкова),
халадзіна ж. — Мёр., Брасл., Паст., Баран., Акц., Ветк., Ельск., Жытк. (СПЗБ, ТС, Мат. Гом., НС),
халадзіла ж. — Пух. (Мат. мен.-мал.),
халадзішча н. — Зэльв., Жытк. (ТС, Мат. Гарадз.),
халаднішча н. — Жытк. (ТС),
халода ж. — Добр. (Мат. Гом.),
халодніца ж. — Зэльв. (СРЛГ, Н. сл-сць),
бальшы холад — Пол., Стаўб. (ДАБМ),
зімнасць ж. — Мсцісл. (Юрчанка),
зімната ж. — Іўеў. (СЦБ),
сцюдзіна ж. — Паст. (ЛАБНГ),
стыліца ж. — Бял. (Яўсееў),
стынішча ж. — Мсцісл. (Юрчанка),
дубарэча ж. — Гарадз. (СРЛГ),
сівер м. — Мёр., Беш., Докш., Леп., Лаг., Мядз., Мен., Пух., Бярэз., Стаўб., Уздз., Карэл., Бабр., Слуцк., Саліг., Жытк. (ДАБМ),
сіверная пагода — Асіп. (ДАБМ),
залкота ж. — Бял. (ЛАБНГ),
кальжэнне н. неадабр. — Мсцісл. (Юрчанка),
брына ж. — Лід. (СРЛГ),
земзя ж. дзіц. — Стол. (ТС),
буй м. 'халадэча з ветрам' — Мсцісл. (Юрчанка),
сядрава ж. 'халаднаватае надвор'е' — мясц. (Насовіч),
халадок м. 'неспякотны час' — мясц. (Станкевіч),
адхлан м., адхлань ж. 'прахалода ў спёку' — мясц. (Насовіч).

Паведаміць пра недакладнасьць