цяплець, пацяплець, станавіцца, стаць больш цёплым (пра паветра, вецер); пра наступленне цяпла, цяплейшага надвор'я.

рахманець незак., свабаднець незак., памякчыць зак. — Смален. р. (Дабравольскі);

цяплець, пацяплець сярод зімы ў час адлігі, змяншэння марозу:
атлігаць (атлягаць) незак. — мясц. (Насовіч),
атлігнуць (атлягнуць) зак. — Мсцісл., Смален. р. (Дабравольскі, Насовіч, Юрчанка),
атлігнуць (адлігнуць) зак. — усх.-маг. р. (Бялькевіч),
атлегчы зак. — Смален. р. (Дабравольскі, Насовіч),
адлігці зак. — Беластоц. р. (СПЗБ),
злігці зак. — Стол. (ТС),
сатліжаць зак. — Зэльв. (СРЛГ, Н. сл-сць),
садліжаць зак. — Лід. (ЛАБНГ),
садліжаць зак. — Баран. (СПЗБ),
ліжэць незак., паліжэць зак. — Дзярж. (НС),
адвальваць незак., адваліць зак., адвальвацца незак. — Чэрв. р. (Шатэрнік),
адвалівацца незак. — мясц. (Станкевіч),
адваліцца зак. — Чэрв. р., Лаг. (Варлыга, Станкевіч, Шатэрнік),
атваліцца зак. — Мсцісл. (Юрчанка),
адпасць зак. — Мсцісл. (Юрчанка),
адхадзіць незак., атайці зак. — мясц. (Насовіч, Станкевіч),
пускаць незак. — Малар. (НЛ),
адпусціць зак., зламіцца зак. — Смален. р. (Дабравольскі),
лопнуць зак. — Стаўб. (СЦБ, Мат. мен.-мал.),
усцеціся зак. — Драг. (СНМ),
вільготнець незак., вільгоціць незак., вільжэць незак., адвільжэць зак. — мясц. (Насовіч),
слізіць незак. 'пра стан надвор'я ў час адлігі, калі слота, мокра, стаіць вада' — Драг. (ЛП),
заплакаў мароз 'пра пачатак адлігі' — Кам. (ЖНС),
павяснець зак. 'пацяплець у канцы зімы, стаць на вясну ці падобна да таго' — Зэльв. (СРЛГ, ЖС).

Паведаміць пра недакладнасьць