цёплы; цёпла (пра надвор'е, вецер, дождж і пад.), які змяшчае ў сабе пэўную колькасць цяпла або вызначаецца адносна высокай тэмпературай паветра; пра адпаведны стан надвор'я.

цёплы прым., цёпла прысл. — усх.-маг. р., Чэрв. р., Мядз., Смарг., Навагр., Лід., Гарадз., Маст., Шчуч., Дзятл., Ваўк., Люб., Лях., Кам., Беластоц. р. (СПЗБ, Бялькевіч, Шатэрнік),
цяпло прысл. — Мядз., Смарг., Шчуч., Маст., Дзятл., Ваўк., Лях., Беластоц. р. (СПЗБ),
цёпленькі прым. памянш., цёпленька прысл. — Чэрв. р. (Шатэрнік),
цяплюсенькі прым. памянш., цяплюсенька прысл., цяплютанькі прым. памянш., цяплютанька прысл., цяплюткі прым. памянш., цяплютка прысл. — мясц. (Насовіч),
цёплата прысл. — Брасл. (СПЗБ),
цяплява прысл. — Кам. (СПЗБ),
зацепла прысл. — Люб. (Нар. скарбы),
летны прым. — Гарадз. (Сл. Гарадз.),
зліглы прым., злігла прысл. — Дзятл. (Мат. Гарадз.),
пахадно прысл. — Лід. (Сл. Гарадз.),
прэсны прым. 'пра адносна цёплае надвор'е зімой, калі не замярзае зямля' — пал. р. (ЛП).

Паведаміць пра недакладнасьць