абадва, абадвы, абадзва, абаі, абая, абодвыя, абоі, абоя, абудва ліч. Абодва.
Мае сыны абадва ў горадзі жывуць. Хацейка Гар. Абадва кныра забілі перад калядамі. Воўкаўшчына Міёр. Што адзін, што другі - абадва роўныя. Каты Шарк. Яны абадзва халастыя. Кураполле Паст. Абаі вядры з вадой. Стаі Леп. Абая браціка загінулі на тэй вайне. Салаўёва Лёзн. Абодвыя роўныя, як адзін. Валынцы В.-Дзв. Яны абоі не прышлі да нас. Ляхаўшчына Паст. Абоя прыходзілі - адзін астаўся, а другі пайшоў. Бугаі Сен. Абудва сыны на цябе не пахожыя. Мікалаёва Міёр.

Паведаміць пра недакладнасьць