абайсціся, абысціся зак. Парабіць хатнюю работу, управіцца па гаспадарцы. Бабуля абайшлася па хазяйству. Ахрэмаўцы Брасл. Я ўжо абайшлася, магу пасядзець. Ушачы. Хуценька абышлася, заране ўсё парабіла. Амбросенкі Шарк.