аблівака, абліваха ж., аблівень, аблой м. Зімовы дождж; галалёд.
На машыне ні праедзіш, ноччу аблівака такая була. Верхняе Глыб. На дварэ абліваха, хадзіць страшна. Івесь Глыб. Сёння на двары абліваха, заваліцца можна. Савенічы Сен. За ноч аблівень усю дарогу засцякліў. Астроўшчына Пол. На дварэ аблівень, ні прайсці ні праехаць. Далёкія Брасл. Нікуды ні выйсці, такі аблівень. Макаравічы, Тумілавічы Докш. Такі аблівень на двары. Ласіца Паст. Учора йшлі ў такі аблівень. Антаполле Чаш., Псуя Глыб., Новыя Валосавічы Леп., Паташня, Снегі, Ясева Міёр., Нярэйша, Ульянавічы Сен. Такі аблой быў, чуць з дзедам ногі не паламалі. Барсукі В.-Дзв. Аблой, Дзвіну нікак не перайсці. Бароўка, Бігосава, Боркавічы В.-Дзв.

Паведаміць пра недакладнасьць