Ажавіку во збірала, усе рукі скалола. Макаравічы Докш. Ужэ паспелі ажавіны. Сасноўка Глыб. Ажавіны сабіраюць і на варэнне, і на віно. Пралетарыя Уш., Залессе, Мярэцкія Глыб., Сіпішчава Дубр., Ветрына, Залессе Пол., Папоўка Сен., Лукомль Чаш. У маладосці я любіла хадзіць у ажэнкі. Бычыншчына Міёр. Якія сёлета смачныя аржавіны, і вялікія. Гараўцы Міёр. Ну й смачныя ў нас аржавіны. Прамышляды, Сіўцы Паст. Аржавінаў сёлета поўна. Капланы Сен. Ад аржавін сінія кропкі на далонях. Павулле Уш.
Паведаміць пра недакладнасьць