ого, выкл.
1. Вокліч, які выказвае здзіўленне, захапленне.
Ого, колькі рыбы налавілі. Ого! Які ты вялікі.
2. Ужываецца пры выказванні пярэчання.
- Ого, - не згаджаецца Іван, - усё вам ды вам! Якімовіч. [Шэмет:] - А ты так зрабі, каб не трэба было табою камандаваць, каб з табою раіліся. [Мацвей:] - Ого, яна параіцца. Лобан.
3. Тое, што і о-го-го (у 2 знач.).

Паведаміць пра недакладнасьць