одум, -у, м. Разм. Стан разважання, засяроджанасці, паглыблення ў сябе, у свае думкі.
Часамі.. [Волечку] агортваў одум. Яна думала пра.. [Кастуся] і шкадавала яго. Чорны. Я ішоў у парк і стаяў там, ахоплены одумам. Сачанка. Мы развіталіся з добрым Мацвеем Давідзюком, і я пайшоў дадому, апанаваны такім одумам, ад якога аж галава, здавалася, разломвалася. Сабаленка.

Паведаміць пра недакладнасьць