опера, -ы, ж.
1. Музычна-драматычны твор, у якім выканаўцы спяваюць у суправаджэнні аркестра.
Оперы С.Манюшкі. Оперы П.І.Чайкоўскага. Оперы Ю.Семянякі.
// Такі твор, пастаўлены на сцэне.
Скончыўся другі акт оперы, абвясцілі перапынак. Шамякін.
2. Тэатр, дзе выконваюць такія творы.
Пайсці ў оперу.У канцы.. інфармацыі паведамлялася, што сёння ў тэатры Оперы ў гонар гасцей адбудзецца ўрачысты канцэрт. Самуйлёнак.
// Оперная трупа.
Міланская опера.
З другой (не з той) оперы (жарт. або іран.) - аб тым, што не мае дачынення да справы або размовы.
[Іт. opera.]

Паведаміць пра недакладнасьць