орган, -а, м.
1. Частка расліннага ці жывёльнага арганізма, якая выконвае пэўную функцыю.
Органы пачуццяў. Сэрца - орган рэдкай працаздольнасці.
2. перан. Сродак, зброя.
Суд у нашай краіне - гэта не толькі орган прымусу. «Звязда».
3. Установа, арганізацыя, якая ўваходзіць у склад сістэмы ўпраўлення і выконвае пэўныя функцыі ў розных сферах грамадскага жыцця.
Органы савецкай улады. Гаспадарчыя органы.Да вайны .. [Лёня] працаваў у Мінску ў органах бяспекі. Новікаў. У брыгадзе выбраны савет з найбольш актыўных і паважаных работнікаў. На кароткіх сваіх пасяджэннях пасля работы гэтыя аўтарытэтныя брыгадныя органы падводзяць вынікі работы за дзень. Кулакоўскі.
4. Перыядычнае выданне, якое выпускаецца якой-н. партыяй, арганізацыяй і выражае іх погляды і дзейнасць.
5. Састаўная частка розных прылад, якая выконвае пэўную функцыю.
Сепарыруючыя органы камбайна. Рабочыя органы бараны.
Правізорныя органы - часовыя органы ў зародкаў і лічынак мнагаклетачных жывёлін, якія знікаюць у працэсе развіцця арганізма.
Рудыментарны орган - орган, які страціў сваё значэнне ў працэсе гістарычнага развіцця арганізмаў або які знаходзіцца на шляху да поўнага знікнення.
[Ад грэч. órganon - прылада, інструмент.]

Паведаміць пра недакладнасьць