ордэн1, -а, м. Знак узнагароды розных ступеняў і назваў за ваенныя або грамадзянскія заслугі.
Ордэн Леніна. Ордэн Кутузава. Ордэн Чырвонай Зоркі. □ Тры баявыя ордэны ўпрыгожылі грудзі Ваўчка. Хадкевіч. Ордэн баявога Чырвонага Сцяга ўпрыгожыў сцяг камсамола рэспублікі. «Звязда».
[Ад лац. ordo (ordinis) - рад, разрад.]
ордэн2, -а, м. Манаскае або рыцарска-манаскае таварыства каталіцкай царквы з пэўным статутам.
Ордэн езуітаў. Ордэн мечаносцаў.
// Назва некаторых тайных рэлігійна-філасофскіх аб'яднанняў, арганізацый.
Масонскі ордэн.
[Ад лац. ordo (ordinis) - рад, разрад.]
ордэн3, -а, м. Тое, што і ордэр2.
Дарычны ордэн.
[Ад лац. ordo (ordinis) - рад, разрад.]
Паведаміць пра недакладнасьць