ордэр,
ордэр1, -а, м. Пісьмовае распараджэнне; дакумент на атрыманне, на выдачу чаго-н.
Расходны ордэр. Ордэр на вобыск.[Тася:] - Я магу не прыходзіць, мой пакой зоймуць па ордэру. Мікуліч.
[Фр. ordre ад лац. ordo - рад, парадак.]
ордэр2, -а, м. Спец. Разнавіднасць спалучэння, парадак размяшчэння частак архітэктурных канструкцый (калон і антаблементу).
Грэчаскі ордэр. Карынфскі ордэр.

Паведаміць пра недакладнасьць