ювелірны, -ая, -ае.
1. Які мае адносіны да прадметаў мастацтва і ўпрыгожанняў з каштоўных металаў і камянёў, да іх вырабу, продажу і пад.
Ювелірныя вырабы. Ювелірная майстэрня. Ювелірны магазін.
2. перан. Тонкі, дасканалы; такі, як у ювеліра.
Ювелірная работа. Ювелірная дасканаласць.
// Умела і старанна апрацаваны (пра часткі, дэталі чаго-н. і пад.).
Ювелірнае мастацтва - від дэкаратыўнага прыкладнога мастацтва, звязанага з вырабам упрыгожанняў, прадметаў быту з каштоўных металаў у спалучэнні з каштоўнымі камянямі.

Паведаміць пра недакладнасьць